Знайсці
11.12.2017 / 15:0310РусŁacБел

Шорац загадаў разабрацца з нелегальнымі гандлярамі

На аператыўнай нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце 11 снежня старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац даручыў гарадскім службам узмацніць кантроль за несанкцыянаваным гандлем, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Мінска — галоўнага доктара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Нэлі Гіндзюк, максімальны штраф для такіх парушальнікаў складае: для фізічных асоб — 30 базавых, юрыдычных асоб — 200 базавых велічынь.

Па дадзеных начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніны Емяльянавай, на незаконных прадпрымальнікаў складзена ўжо больш за 1500 пратаколаў. Гэтыя грамадзяне атрымалі штрафы ад 5 да 50 базавых велічынь.

— У горадзе ёсць месцы, дзе пастаянна гандлююць з зямлі. Напрыклад, каля гасцініцы «Арбіта», на вул. Валгаградскай размясціліся цэлыя гандлёвыя шэрагі. Там прадаюць што заўгодна: рыбу, мяса, сала. Такія «прадпрымальнікі» стаяць ужо нават на пр. Пераможцаў. Гэтую практыку пара заканчваць, — адзначыў Шорац.

Старшыня Мінгарвыканкама даручыў адказным службам — санітарнай, падатковай, а таксама праваахоўнікам, кіраўнікам адміністрацый раёнаў горада і іншым — разабрацца з сітуацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930