Знайсці
11.12.2017 / 14:1937РусŁacБел

АНТ перанесла на ноч самае адыёзнае расійскае ток-шоу, рыхтуе ўласную праграму ўзамен

У лістападзе ў праграме тэлеканала АНТ, які праз недахоп уласнага кантэнту рэтранслюе расійскі Першы канал, змяніўся час паказу прапагандысцкага расійскага ток-шоу «Час пакажа».

Расійскі Першы канал паказвае штодня тры выпускі гэтай праграмы — яны прысвечаныя як міжнародным тэмам, так і праблемам унутры краіны.

Гэта самая адыёзная праграма, у якой у скандальнай манеры выкрываюцца ворагі Расіі. Яе вядучы — Арцём Шэйнін.

Арцём Шэйнін.

Чытайце таксама: «Я забіваў, далей што?» — вядучы Першага канала шакаваў прызнаннем у праграме пра Матаролу ВІДЭА

Чытайце таксама: Расійскі Першы канал прысвяціў ток-шоу падручніку гісторыі Трусава. Ад Беларусі былі Кібальчыч і Стужынская ВІДЭА

Раней АНТ паказваў гэтае ток-шоу удзень, але цяпер яе паказ перанеслі бліжэй да 12 гадзін ночы.

Па часе гэтая рэформа ў эфіры супала з крытычнымі заявамі некаторых беларускіх парламентарыяў у бок расійскага ТБ, а таксама карыкатурай на НТВ ад цэнтральнай уладнай газеты «Советская Белоруссія».

«Чаму перанеслі? Проста нам людзі званілі, казалі, што ім нязручна ўдзень глядзець праграму, прасілі паставіць пазней. Мы прааналізавалі сетку і паставілі туды, куды была магчымасць, на больш позні час», — абгрунтавалі рашэнне ў прэс-службе АНТ.

На канале таксама паведамілі, што рыхтуецца новае ток-шоу, якое мае замяніць расійскія.

Але дэталі задумы пакуль не раскрываюць.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера