Даслаць навіну
Знайсці
11.12.2017 / 09:19 9

Апазіцыі ў Венесуэле забаранілі ўдзельнічаць у выбарах

Павялічыць выяву

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура запатрабаваў не дапусціць да прэзідэнцкіх выбараў у 2018 годзе апазіцыйныя партыі, якія адмовіліся ўдзельнічаць у муніцыпальных выбарах у нядзелю і заклікалі да байкоту галасавання, піша Бі-бі-сі.

Выбары байкатавалі тры асноўныя апазыцыйныя партыі — «Народная воля», «Справядлівасць перадусім» і «Дэмакратычнае дзеянне».

«Партыі, якія не прымалі ўдзел у сённяшнім галасаванні і заклікалі да байкоту выбараў, не могуць больш у іх удзельнічаць, гэта крытэр Нацыянальнага ўстаноўчага сходу, і я як кіраўнік дзяржавы яго падтрымліваю», — прыводзяць заяву Мадуры мясцовыя СМІ.

Як заявіў Мадура, у большасці муніцыпалітэтаў краіны па выніках нядзельнага галасавання перамаглі прадстаўнікі кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы.

Па дадзеных Нацыянальнай выбарчай рады, члены Адзінай сацыялістычнай партыі ўзначаляць 23 з 24 сталіц венесуэльскіх рэгіёнаў.

Апазіцыя заявіла пра байкот галасавання ў канцы кастрычніка пасля выбараў губернатараў, па выніках якіх апазіцыйныя кандыдаты перамаглі ў пяці рэгіёнах, а прадстаўнікі Адзінай сацыялістычнай партыі — у 18.

Губернатары-апазіцыянеры адмовіліся прысягаць перад Нацыянальным устаноўчым сходам, лічачы яго нелегітымным. Пазней чацвёра з іх усё ж такі прысягнулі, а ў штаце Сулія, дзе пераможца адмовіўся прыносіць прысягу, былі абвешчаныя новыя выбары, якія таксама прайшлі ў нядзелю адначасова з выбарамі кіраўнікоў муніцыпалітэтаў.

0
Кит на море / адказаць
11.12.2017 / 13:26
Такое уражаньне, што гэты тож пабывау на семинары у Драздах.
0
Шувик / адказаць
11.12.2017 / 14:49
Шкада! Гіблая дарога заманьвае, як Кубу,Карэю паўночную і ім падобных у недаразвітасці.
2
Олег / адказаць
11.12.2017 / 17:05
Дело Чавеса живет и побеждает!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31