Знайсці
11.12.2017 / 11:2628РусŁacБел

Палова аўтамабіляў у Беларусі ездзіць без тэхагляду

1,2 мільёна аўтамабіляў — а гэта амаль палова ад агульнай колькасці зарэгістраваных у Беларусі — своечасова не прайшлі тэхагляд.

Такія звесткі прывёў у эфіры праграмы «Галоўны эфір» на БТ намеснік начальніка УП «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі. Вялікая таксама доля тых, хто не праходзіць дыягностыку і не атрымлівае допуск да руху з першага разу: і палова з іх — з-за няспраўнасцяў тармазной сістэмы, піша Tut.by.

Гаворка ў праграме ішла пра аварыю ў Мінску 2 снежня, калі на ажыўленым участку праспекта Пераможцаў, каля гандлёвага цэнтра «Замак», групу пешаходаў, якія ішлі на зялёны, пратараніў грузавы аўтамабіль ЗІЛ. 11-гадовая дзяўчынка загінула на месцы, чатыры чалавекі патрапілі ў бальніцу. Па словах кіроўцы, у грузавіка не спрацавалі тармазы. Пазней стала вядома, што «ЗіЛ» з 2015 года не праходзіў дзяржтэхагляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930