Знайсці
11.12.2017 / 00:336РусŁacБел

Не стала акцёра Івана Мацкевіча

Паведамленне пра гэта з'явілася ў сацыяльных сетках Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага.

Фота kino-teatr.ru.

Заслужанага артыста Беларусі Івана Мацкевіча не стала 10 снежня, яму было 70 гадоў.

Мацкевіч нарадзіўся ў вёсцы Грабава Ваўкавыскага раёна, пачынаў у Брэсцкім тэатры, працаваў у мінскім Тэатры-студыі кінаакцёра, а пасля больш як дваццаць гадоў быў вядучым майстрам сцэны ў Рускім тэатры.

Ён сыграў Пане Каханку ў аднайменным спектаклі Андрэя Курэйчыка, Генрыха ІІ («Леў зімой»), многія іншыя ролі.

Здымаўся ён і ў кіно: цягам свайго творчага жыцця ўзяў удзел у 135 кінапраектах.

Пра час і месца развітання з Іванам Мацкевічам будзе вядома пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031