Знайсці
10.12.2017 / 08:5157РусŁacБел

Названыя краіны з самымі нізкімі заробкамі ў Еўропе. Беларусь на 6-м месцы

Фота Ірыны Арахоўскай

Ва Украіне сёння самы нізкі заробак у Еўропе. Аналітычны цэнтр Texty.org.ua вывучыў, колькі застаецца ў чалавека на руках пасля выплаты падаткаў.

Ва Украіне сярэдні заробак пасля падаткаабкладання складае 190 еўра. Крыху лепш справы і ў Малдове (216 еўра) і Азербайджане (232 еўра).

Беларусь займае ў гэтым спісе 6-е месца з, паводле даследавання, 320 еўра. Меншыя за нас заробкі маюць Арменія (251 еўра) і Грузія (293). 

У Казахстане сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў складае 346 еўра, у Албаніі на еўра болей, у Расіі — 474 еўра.

Самая высокая зарплата ў Швейцарыі (4421 еўра), Ісландыі (3440 еўра) і Нарвегіі (3405 еўра). У суседняй Польшчы — 748 еўра. У маленечкіх Ліхтэнштэйне і Манака заробак складае 4887 і 5125 еўра адпаведна

Нагадаем, што сярэдні заробак «бруднымі» ў Беларусі за кастрычнік склаў 841 рубель, але ўлічваючы падзенне рубля ў апошнія тыдні, эквівалент чыстага заробку ў еўра будзе крыху ніжэйшы (паводле сённяшняга курсу — 305). Але 6-е месца застаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930