Знайсці
09.12.2017 / 22:256РусŁacБел

Дырэктарка «Белсата»: 2018 год — не апошні для канала

10 гадоў таму, беларусы ўпершыню пабачылі перадачы тэлеканала «Белсат». 10 снежня 2007 года, у Дзень правоў чалавека, канал першы раз выйшаў у тэлеэфір.

Дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы ў інтэрв'ю Радыё Свабода чарговы раз абвергла чуткі пра «хуткую смерць канала»

«Не. Наш канал запісаны ў дзяржаўны бюджэт. Установы без палітычнай падтрымкі туды не трапляюць. «Белсат» быў запісаны ў польскі бюджэт двойчы, у першыя два гады працы. Потым міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі ініцыяваў пераход каналу пад кантроль МЗС. Бюджэт працягваецца, як правіла, паводле прынцыпу copy-paste. Я перакананая, што гэта доўгатэрміновая дэкларацыя. Калі б Белсат павінен быў скончыцца сёлета, то так бы і было», — мяркуе дырэктар.

На пытанне, якімі будуць наступныя 10 год «Белсата», сп. Рамашэўская-Гузы адказвае: 

«Усё будзе залежаць ад нашай фінансавай сітуацыі і палітыкі. Мы будзем разьвівацца тэхналягічна. Будзем эксперыментаваць, калі казаць пра змест. Шмат што залежыць ад палітыкі — і ў Беларусі, і звонку. Будзем змагацца з расійскай прапагандай. Будзем шукаць новыя формы, каб быць арыгінальнымі і не падобнымі да тых каналаў, якія беларусы прызвычаіліся глядзець. Паглядзім, як людзі ўспрымуць нашыя шоу. Пачынаем кулінарную праграму. Будзем спрабаваць, каб пабачыць, што трэба гледачу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера