Знайсці
09.12.2017 / 18:0315РусŁacБел

У Беларусі распрацавалі зефір для хворых на цукроўку

У Беларусі распрацавалі зефір для хворых на цукровы дыябет, паведаміла старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій кандытарскай і алейна-тлушчавай прадукцыі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Святлана Тамашэвіч.

«Мы распрацавалі спецыяльны зефір без цукру, які могуць ўжываць у ежу як хворыя на цукроўку, так і здаровыя людзі, якія імкнуцца да збалансаванага харчавання. Наша распрацоўка ўжо ўкаранёная ў харчовай прамысловасці», — сказала Святлана Тамашэвіч.

Зефір выраблены на аснове мальтыта. Гэты падсаладжальнік мае нізкі глікемічны індэкс і паніжаную каларыйнасць. Таксама зефір узбагачаны олігафруктозай, якая спрыяе зніжэнню ўзроўню глюкозы ў крыві, што таксама важна для харчавання хворых на цукроўку.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930