Знайсці
08.12.2017 / 23:2842РусŁacБел

Лівянт: Слуцкія чыноўнікі ад адукацыі адзначыліся чарговым абсурдам

Вядомы мінскі педагог Яўген Лівянт апублікаваў у сваім фэйсбук-акаўнце чарговыя дакументальные пацвяржэнні абсурднасці загадаў чыноўнікаў ад адукацыі шараговым настаўнікам.

Гэтым разам Слуцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр, палохаючы пракуратураю, прымушае педагогаў да сённяшняй даты перадаць поўную інфармацыю пра тое, дзе будуць знаходзіцца ўсе вучні сярэдніх школ Случчыны цягам зімовых канікул, што пачнуцца толькі праз тры тыдні. Асабліва варта адзначыць патрабаванне «прытрымлівацца адзінага шрыфту».

Да безназоўнага дакумента з вялікаю колькасцю клічнікаў прыкладзеная яшчэ форма, паводле якой трэба адсправаздачыцца ўсім школам.

Яўген Лівянт наконт гэтага гатунку фікцыйнай дакументацыі выказаўся наступным чынам:

«Усім разважным людзям зразумела, што і настаўнікі, і вучні, і іх бацькі пішуць усякую лухту ў гэтых паперках. Таму ці то ва ўсёй Мінскай вобласці, ці то ў асобна ўзятым Слуцкім раёне вырашылі напалохаць настаўнікаў … пракуратурай, маўляў, там усе звесткі пільна правяраюцца, і калі што няправільна напісана, то нікому мала не падасца. Вось цікава, а пракуратура пра гэта ведае? Гэта пракуроры папрасілі «прытрымлівацца толькі прыкладзенай формы і выкарыстоўваць адзіны шрыфт» пры запаўненні гэтага недарэчнага дакумента?»

І дадаў напрыканцы, што праваахоўнікам дакладна павінна быць зразумела, што публікаванне звестак пра тое, што сям'я падчас канікул з'едзе і пакіне кватэру пустой на доўгі час — дакладна не павысіць узроўню бяспекі.

Нядаўна Яўген Лівянт ужо выйграў адзін раўнд змагання за правы настаўнікаў. Дзякуючы розгаласу ў СМІ, Мінаховы здароўя адклікала недарэчны ліст, які ўскладаў на класных кіраўнікоў абавязак па зборы аналізаў кала ад вучняў.

Чытайце яшчэ:

Загад школам пра збор аналізаў калу адклікалі

Яўген Лівянт, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930