Знайсці
08.12.2017 / 21:0239РусŁacБел

З'явіліся першыя ахвяры сутыкненняў у Палесціне

У сутыкненнях арабаў з ізраільскай арміяй ў сектары Газа, на Заходнім беразе ракі Іардан і ва ўсходняй частцы Ерусаліма пацярпелі каля 245 чалавек. Пра гэта паведамляе The Times of Israel са спасылкай на заяву палесцінскага аддзялення Таварыства Чырвонага Паўмесяца.

Фота AFP

Паводле звестак медыкаў, у сутыкненнях на Заходнім беразе ракі Іардан і ў самым Ерусаліме, якія выклікала рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля, пацярпелі 217 чалавек, паведамляе РБК.

З іх 45 чалавек былі траўмаваныя гумовымі кулямі, яшчэ 162 трапілі пад дзеянне слезацечнага газу. Таксама 15 чалавек пацярпелі ў сектары Газа. Сярод пацярпелых ёсць і тыя, што атрымалі агнястрэльныя раненні. Міністэрства аховы здароўя Палесціны таксама паведаміла пра двух загінулых падчас канфлікту.

Пакуль вядомае імя толькі аднаго з іх. Гэта 30-гадовы Махмуд аль-Масры. Ён загінуў ад агнястрэльнага ранення ў горадзе Хан-Юніс ў сектары Газа.

Некаторыя з дэманстрантаў выйшлі на акцыю з транспарантамі «Аль-Кудс [арабская назва Ерусаліма] — сталіца Палесціны» і «Далоў Трампа». Удзельнікі акцый кідаюць камяні і «кактэйлі Молатава» ў ізраільскіх салдат. У адказ ізраільскія сілы ўжываюць слезацечны газ і гумовыя кулі. Як піша Haaretz, у шэрагу выпадкаў вайскоўцы былі вымушаныя прымяніць баявую зброю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930