Знайсці
08.12.2017 / 18:4219РусŁacБел

Расійская чыгунка разабралася з тым, каму належыць ніжняя паліца

Расійская чыгунка вырашыла парушыць шматгадовую няпісаную традыцыю, што склалася паміж пасажырамі міжгародніх цягнікоў. Паводле афіцыйнага прадстаўніка Федэральный Пасажырскай Кампаніі, пасажыры, што набылі квіток на ніжнюю паліцу, маюць поўнае права не пускаць на яе пасажыраў верхніх паліцаў, паведамляе rg.ru.

Прэс-сакратар ФПК Анастасія Фёдарава заявіла ў адказ на адпаведны запыт пра існаванне пункта 51 Правілаў перавозак, зацверджаных расійскім мінтрансам. У ім у прыватнасці гаворыцца:

«Пасажыр, набываючы праязны дакумент, уступае з перавозчыкам у дамоўныя адносіны і згаджаецца падчас паездкі займаць акрэсленае месца, пазначанае ў квітку».

Пры гэтым прадстаўніца кампаніі заўважыла, што варта два разы падумаць, перад тым, як адмаўляць суседзям з купэ, бо наступным разам на іх месцы можна апынуцца самому — і параіла «быць дабрэйшымі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера