Знайсці
08.12.2017 / 18:069РусŁacБел

Домрачава выйграла гонку ўпершыню пасля вяртання

Упершыню пасля свайго вяртання да ўдзелу ў гонках Дар'я Домрачава здолела выйграць спрынт на этапе Кубка міру ў Хохфільцэне.

Гэта яе першая перамога пасля нараджэння дачкі ў 2016 годзе. Дар'я ані разу не схібіла на абедзвюх агнявых пазіцыях і фінішавала з часам 22 хвіліны 40,2 секунды. Другое месца — у славачкі Анастасіі Кузьміной, якая саступіла нашай біятланістцы 22,1 секунды. Бронза — у італьянкі Даратэі Вірэр — +30,6 секунды.

Надзея Скардзіна пасля двух промахаў на другой агнявой пазіцыі — дваццаць шостая — +1 хвіліна і 38,6 секунды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера