Знайсці
13.12.2017 / 18:202РусŁacБел

Дух старадаўняй карчмы: Дударскі клуб збірае сродкі на сезон музычна-танцавальных вечарынаў

Працягваецца кампанія збору грошай на сезон вечарынаў Дударскага клуба.

Дударскі клуб — творчае нефармальнае аб’яднанне беларускіх майстроў, якія робяць дуды, музыкаў, якія на іх граюць, а таксама ўсіх, хто гэтым майстрам і музыкам спачувае.

Дуда — гэта традыцыйны, як позняе ўключэнне ацяплення, беларускі музычны інструмент. Соль зямлі. Нацыянальны сімвал, нашы гонар і годнасць. Наша ўсё.

Ад гукаў дуды вырастаюць надоі і гінуць мікробы, уздымаецца баявы дух і плачуць малыя дзеці. Цуд, адным словам.

Дуда на працягу стагоддзяў была і застаецца самым міфалагізаваным традыцыйным інструментам беларусаў (даўніх ліцвінаў).

У сярэдзіне ХХ ст. дуда была амаль што страчаная. Толькі дзякуючы намаганням неабыякавых даследнікаў, майстроў і музыкаў з канца 1980-х у Беларусі пашыраецца рух па вяртанні і адраджэнні беларускай дуды.

Вечарыны «Дударскага клуба» — гэта сяброўская атмасфера, дух старадаўняй карчмы, жывая народная і сярэднявечная музыка ад найлепшых дудароў краіны, танцы, спевы і шмат весялосці.

З дапамогаю краўдфандынгавай кампаніі ў гэтым сезоне плануюць арганізаваць музычна-танцавальныя вечарыны з вольным уваходам!

Які плён ад такіх вечарынаў?

На вечарыны прыходзяць майстры і дасведчаныя музыкі, якія рэпрэзентуюць тутэйшую музычную культуру. Маладыя музыкі могуць выступіць на сцэне і атрымаць досвед. Кожны наведнік можа пазнаёміцца з традыцыйнымі і сярэднявечнымі танцамі, а таксама паўдзельнічаць у іх.

Вольны ўваход дазволіць пашырыць аўдыторыю, уцягнуць у дударскі і танцавальны рух новых людзей.

Падрабязнае апісанне праекта можна пачытаць на старонцы платформы «Талака».

 

Дударскі клуб у сацыяльных сетках:

https://vk.com/dudarski_klub

https://vk.com/dk_2017_2018

https://www.facebook.com/dudarskiklub

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930