Знайсці
08.12.2017 / 11:562РусŁacБел

Дызайнер Саша Чабатароў выказаўся пра нашаніўскія прынты

Дызайнер высока ацаніў прынт «Барані сваё», распрацаваны Сяргеем Гудзіліным і Стасем Карпавым, сваім назіраннем ён падзяліўся ў фэйсбуку.

Ужо пяць гадоў напярэдадні Новага года я шукаю падарунак невядомаму мне чалавеку з невядомай мне краіны. У гэтым годзе гэты чалавек аказаўся з Нямеччыны. Таму пазаўчора я пачаў думаць, што ж можна было б падарыць. І о цуд! Я выпадкова натыкаюся на спасылку аўтарства Вікторыі Пальчыс, якая вядзе да падборкі беларускіх вытворцаў, у якіх можна было б што-небудзь ды набыць.

Маёй радасці не было мяжы, бо цяпер у мяне не будзе гэтага пакутлівага працэсу пошуку і прыдумляння, бо «падарунак ад актуальнага белвытворцы — гэта ж ідэальная ідэя. Але праз гадзіну сёрфінгу па спасылках я зразумеў, што гэта поўнае фіяска. Сярод усяго арнаментальнага багацця і суцэльнага копіпасту (у тым ліку і маіх дызайн-ідэй, але гэтага дабра не шкада) я знайшоў толькі адзін цікавы аб'ект. Гэта прынт «Барані сваё». Як я пазней прачытаў, аўтарамі яго з'яўляюцца Сяргей Гудзілін і Стась Карпаў. «Ну тады зразумела, чаму ён мне спадабаўся», — прагучаў голас ўнутры галавы. Прынт я бачыў і раней, але нагоды не было, а тут якраз зацаніў яго ў параўнанні.

Вельмі хочацца больш інтэлектуальнай, тонкагумарыстычнай, графічна прадуманай прадукцыі. Вы ж хоць зважайце на прынт, калі інверсію робіце, не кожны малюнак для гэтага падыходзіць.

А байка ёсць такая? Я б сабе ўзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930