Знайсці
08.12.2017 / 09:4721РусŁacБел

3000 рублёў за смартфон: у Беларусі стартавалі продажы iPhone X

Сёння, 8 снежня, у Беларусі пачаліся афіцыйныя продажы iPhone X - самага прасунутага і дарагога смартфона Apple. Нягледзячы на тое, што наша краіна ўвайшла ў тройку дзяржаў, дзе Phone X каштуе даражэй за ўсё, гэта не спыняе беларусаў ад набыцця найноўшых прылад амерыканскай кампаніі.

Афіцыйныя продажы iPhone X стартавалі 8 снежня па ўсёй Беларусі — у аўтарызаваных рэсэлераў, у тым ліку i-Store і CafeConnect, у офісах сотавых аператараў velcom і МТС, а таксама ў буйных гандлёвых сетках, напрыклад, «Сувязным» і «5 элеменце».

У Беларусі даступныя iPhone X ва ўсіх каляровых выкананнях — серабрыстым і «шэрым космасе».

Кошт iPhone X з 64 ГБ — 2999 рублёў. Прылада з аб'ёмам памяці 256 ГБ будзе каштаваць 3449 рублёў. Нагадаем, сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 841 рубель.

Зрэшты, прадаўцы імкнуцца неяк кампенсаваць такую цану. Так, у i-Store прапануюць забраць стары смартфон Apple па праграме trade-in, а сотавыя аператары прадаюць гаджэты ў растэрміноўку да двух гадоў і даюць у нагрузку гігабайты трафіку.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера