Знайсці
08.12.2017 / 01:0353РусŁacБел

БАТЭ развітаўся з Лігай Еўропы паразай у Лондане ад «Арсенала» 6:0

Апошні матч групавога цыклу Лігі Еўропы у Лондане супраць «Арсенала» скончыўся для БАТЭ паразаю 6:0 (3:0).

Барысаўскі БАТЭ скончыў выступ у групе Н Лігі Еўропы на апошнім, чацвёртым месцы, з пяццю ачкамі, прапусціўшы наперад «Арсенал» (13), белградскую «Црвену Звезду» (9) (прайшлі ў плэй-оф) і «Кёльн» (6).

У лонданцаў сёння забівалі Мацьё Дэбюшы (11'), Тэа Уолкат (37'), Джэк Уілшыр (43'), Аліўе Жыру (64', пен.) і Махамед эль-Нені (74').

У барысаўскім клубе адзначыўся толькі Дзяніс Палякоў (51'), але — аўтаголам.

Адзіную жоўтую картку ў матчы атрымаў Максім Валадзько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930