Знайсці
07.12.2017 / 18:379РусŁacБел

На ўзбярэжжа Чукоткі выкінула гіганцкіх «марскіх змей» даўжынёй 25 метраў ФОТА

На паўднёвым узбярэжжы Чукоцкага паўвострава знайшлі шматлікія змеепадобныя аб'екты даўжынёй у тры-чатыры чалавечыя росты, паведамляе нацыянальны парк «Берынгія». Паводле навукоўцаў, гэта гіганцкія водарасці, якія звычайна растуць ля ўзбярэжжа ЗША.

Фота: ФГБУ «Нацыянальны парк» Берынгія», Максім Анціпін

«Марскіх змей» сёлета можна было назіраць пасля моцных штармоў на марскіх пляжах паўвострава. Карычневыя «галовы» і «целы», што паказваюцца з марскіх хваляў, прыцягваюць ўвагу і маракоў з грузавых судоў, якія праходзяць па поўначы Берынгава мора.

Многія прымаюць незвычайныя і нават крыху жахлівыя аб'екты за жывёлаў, што насамрэч памылкова. Як распавядаюць навукоўцы, гіганцкія «змеі» — усяго толькі бурыя водарасці Nereocystis luetkeana, якія маюць доўгі ствол (да 25 метраў), а на яго канцы — пузыр.

Нягледзячы на гіганцкія памеры, гэта аднагадовыя водарасці. У снежні, калі яны адрываюцца ад грунту, ствалы з пузыром часта выкідвае на Алеуцкіх і Камандорскіх выспах. Радзей водарасці дабіраюцца да паўднёвых Курыльскіх астравоў і паўночнай часткі Берынгава мора.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930