Знайсці
07.12.2017 / 18:416РусŁacБел

«Касперскі» распавёў, якія прылады стануць аб'ектамі кібератакаў у наступным годзе

«Лабараторыя Касперскага» чакае ў наступным годзе павелічэння колькасці кібератак на распрацоўшчыкаў папулярных праграм, а таксама на прылады, падлучаныя да інтэрнэту («інтэрнэт рэчаў»), у тым ліку на банкаматы, аўтамабілі, а таксама персанальныя дадзеныя, уключаючы сацсеткі і медыцынскую інфармацыю, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

«Атакаваць будуць не канчатковыя мэты — як правіла, гэта вялікія кампаніі з надзейнай і шматслаёвай кіберабаронай. У такіх выпадках значна прасцей выкарыстоўваць пасярэдніка, якім можа выступіць вытворца папулярных праграм, якія выкарыстоўваюцца ў карпаратыўным сегменце. Самымі вядомымі сталі інцыдэнты з Shadowpad і CCleaner», — тлумачыць кампанія.

Што тычыцца прыватных карыстальнікаў, эксперты чакаюць, што напады на прылады «інтэрнэту рэчаў», у прыватнасці, на роўтэры і вэб-камеры, таксама будуць працягвацца ў 2018 годзе.

Эксперты таксама асцерагаюцца крадзяжу персанальных дадзеных аб стане здароўя, якія часта захоўваюцца на фітнэс-трэкерах і іншых медыцынскіх прыладах.

«Іншы клас прыладаў, які апынецца пад ударам у 2018 годзе — банкаматы», — адзначаецца ў паведамленні.

Аналітыкі кампаніі мяркуюць, што адбудзецца аўтаматызацыя нападаў на гэтыя прылады: да банкамата будзе падлучацца міні-камп'ютар, які аўтаматычна вырабляе заражэнне і актывацыю шкоднаснай праграмы, якая выдае грошы ці збірае дадзеныя аб картках.

Акрамя таго, лічаць у кампаніі Касперскага, сярод пагроз у кіберпрасторы у 2018 годзе — рост маніпулявання і ўзломаў СМІ дзеля здабывання прыбытку.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера