Даслаць навіну
Знайсці
07.12.2017 / 14:22 19

Расійскі міністр Улюкаеў: Толькі апынуўшыся ў турме, разумееш, як цяжка жыве народ. Даруйце мне, людзі!

Павялічыць выяву

РБК

Экс-кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі Аляксей Улюкаеў, які абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў 2 млн даляраў ад кіраўніка «Роснефці» Ігара Сечына, у сваім апошнім слове ў Замаскварэцкім судзе заявіў, што вінаваты толькі ў тым, што «занадта часта ішоў на кампрамісы», калі «круціўся ў бюракратычным карагодзе», піша РБК.

«Я прызнаю сябе вінаватым. Не ў тым абсурдным абвінавачванні, якое мне прад'яўленае. Вядома, я як мог служыў грамадзянам Расіі, стараўся выконваць сваю працу добра. Але таго, што я зрабіў — сумна мала. Я занадта часта выбіраў лёгкія шляхі. Круціўся ў бюракратычным карагодзе, атрымліваў нейкія падарункі, сам іх рабіў. Крывадушнічаў. Толькі апынуўшыся па той бок, разумееш, як цяжка жывуць людзі. А калі ў цябе ўсё добра, проста адварочваешся. Прабачце мне, людзі», — сказаў Улюкаеў.

Экс-міністр паабяцаў, што рэшту свайго жыцця — як бы ні склаўся яго лёс — прысвеціць «адстойванню інтарэсаў людзей», адзначыўшы пры гэтым, што для чалавека ва ўзросце 62 гадоў прысуд да дзесяці гадоў пазбаўлення волі строгага рэжыму мала чым адрозніваецца ад смяротнага прысуду.

Пры гэтым Улюкаеў выказаў надзею на тое, што суд зможа зразумець, што ён стаў ахвярай «жахліва жорсткай правакацыі», адным з арганізатараў якой, па яго словах, стаў Сечын — «не тое сведка, не тое пацярпелы», які так ні разу і не з'явіўся ў суд.

«Растварыўся дзесьці паміж Ханты-Мансійскам і Рымам, растварыўся, як растаяла і сінергія ад прыватызацыі «Роснефці». Толькі пах серы ў паветры застаўся», — апісаў яго экс-міністр.

«Следства і абвінавачванне замест таго, каб разабрацца, пашыла справу белымі ніткамі. Спадзяюся толькі, што суд падымецца над гэтымі інсінуацыямі і не стане забіраць сына ў пажылых бацькоў, а ў маленькіх дзяцей — бацьку. Цяжка ім будзе без мяне», — сказаў экс-міністр.

Улюкаеў папярэдзіў, што ў выпадку яго асуджэння «звон можа празваніць» па любым з тых, хто назіраў за яго працэсам.

«Зараз гэта вельмі лёгка: сумка, кошык, відэаролік, тры клікі — усё ОК», — сказаў Улюкаеў.

Абвяшчаць прысуд экс-міністру пачнуць у Замаскварэцкім судзе 15 снежня.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

1
Колька / адказаць
07.12.2017 / 22:10
ой ну кто-нибудь верит что он сидит в простой камере с обычными зеками? уверен что у полроссии нет таких условий жить, как у него в тюрьме. а после выборов вовы и вообще тихонько домой отпустят, типа расти картошку на даче до конца дней и не высовывайся. понял он там что-то как живут, он что в какой деревне живет на одну зарплату? причем тут тюрьма к жизни народца. Все они такие, как прижмет да я бы, да если бы, а как отпустит - за старое.
0
Immortal / адказаць
07.12.2017 / 23:03
Так ужо салаўём залiваецца, што ну зараз, вось яшчэ трошкi - i "Уладзiмiрскi цэнтрал" заспявае=))))) Але што можна на гэта сказаць Улюкаеву? Хiба што паулюлюкаць!=)))))
1
беларус / адказаць
08.12.2017 / 11:55
Папяццот,
Васіль Быкаў: На што мы здольныя, такая доля ў нас і будзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30