Знайсці
07.12.2017 / 11:5613РусŁacБел

МЗС: Пасольства Беларусі ў Ізраілі працягне працу ў Тэль-Авіве

Беларусь пацвярджае сваю пазіцыю прыхільнасці рашэнням ААН па прынцыпе палесціна-ізраільскага ўрэгулявання, уключаючы статусы Іерусаліма. І пакуль пасольства Беларусі ў Ізраілі па словах прадстаўніка МЗС працягне працу ў Тэль-Авіве. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прадстаўнік МЗС Дзмітрый Мірончык, піша Tut.by.

— Мы зыходзім з таго, што гэтае пытанне павінна вырашацца ў фармаце прамых перамоваў уцягнутых бакоў на наяўнай міжнароднай прававой аснове ў поўнай адпаведнасці з дзеючымі рэзалюцыямі Рады бяспекі ААН і раней заключанымі дамовамі, — заявіў Мірончык.

Пасольства Беларусі ў Ізраілі па словах прадстаўніка МЗС працягне працу ў Тэль-Авіве.

— Пытанне пераводу беларускага пасольства можа разглядацца ва ўвязцы з паспяховым завяршэннем мірнага працэсу і знаходжаннем узаемапрымальнага рашэння наконт канчатковага статусу Іерусаліма, — сказаў Мірончык.

Учора Дональд Трамп заявіў, што прыйшоў час прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля. Трамп таксама заявіў аб пераносе амерыканскага пасольства ў Ізраілі ў Іерусалім, пры гэтым ён падпісаў фармальнае апавяшчэнне Кангрэсу ЗША пра чарговую адтэрміноўку пераносу дыпмісіі яшчэ на шэсць месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031