Знайсці
07.12.2017 / 11:3425РусŁacБел

МЗС пра «сутычку» дзяржСМІ з НТВ: Час паставіць кропку

МЗС Беларусі мяркуе, што ў інфармацыйнай «сутычцы» паміж расійскімі і беларускімі СМІ час паставіць кропку. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Дзмітрый Мірончык, піша Tut.by.

— У любой палеміцы неабходна калісьці ставіць кропку, асабліва, калі ты ўпэўнены ў сваёй рацыі. Мяркую, у гэтай сітуацыі таксама час паставіць кропку, — заявіў Дзмітрый Мірончык. — Ніякіх афіцыйных зваротаў у МЗС з гэтай нагоды не паступала.

Нагадаем, на мінулым тыдні на расійскім тэлеканале НТВ выйшаў чарговы выпуск штодзённай перадачы «Месца сустрэчы», у якім расійскія палітолагі і эксперты вельмі эмацыйна абмеркавалі жаданне Беларусі палепшыць адносіны з Еўрасаюзам.

Адзін з запрошаных у студыю гасцей назваў Беларусь «жонкай, якая 25 гадоў цягне з Расіі грошы». Беларускія дзяржаўныя СМІ адрэагавалі амаль адразу: у газеце «Советская Белоруссія» выйшла карыкатура на перадачу, а на тэлеканале АНТ выпуск НТВ абмеркавалі ў вячэрнім ток-шоу.

Менавіта падчас яго старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк сказаў, што на перадачу НТВ павінны адрэагаваць на самым высокім узроўні.

«МЗС павінна даць ясны і канкрэтны сігнал. Спадарам Норкіным і іншым растлумачыць, што трэба трымаць на кароткім павадку. Яны павінны стаць персонамі нон грата і ніколі не перасякаць межаў краіны», — сказаў Марзалюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930