Знайсці
07.12.2017 / 10:0415РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы Беларусі з пачатку года выраслі на 50%

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2017 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 7 413,7 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За лістапад 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 18,4 млн. даляраў ЗША (на 0,2%) пасля росту ў кастрычніку 2017 года на 128,6 млн. даляраў ЗША (на 1,8%). За студзень-лістапад прырост рэзерваў склаў 2,486 млрд даляраў ЗША (50,5%).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у лістападзе спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930