Знайсці
07.12.2017 / 09:1531РусŁacБел

Як на Піншчыне пякуць хлеб паводле старадаўніх рэцэптаў. І як на свежы хлеб рэагуе кот ВІДЭА

Хлеб над панамі пан і ўсяму галава. А без яго заўсёды нечага не хапае нават падчас самага шыкоўнага частавання. У народзе ж прымаўляюць таксама: Не мы хлеб носім, але хлеб нас.

Аказваецца, некаторыя людзі ў Беларусі дагэтуль пякуць духмяныя боханы ўдома паводле даўніх рэцэптаў. Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» выправілася ў беларускія селішчы, каб раскрыць таямніцы выпякання хатняга хлеба традыцыйным спосабам — у печы. Вядоўца Віктар Шукеловіч даведаўся, чаму ніколі не мыюць дзяжу для хлебнай рошчыны ды выпякаюць боханы на дубовых лістах, а таксама пры нагодзе папрактыкаваўся ў палескай гаворцы.

Адна з беларускіх гаспадынь паказала ды падрабязна распавяла пра ўсе этапы выпякання хлеба, праўда, відэа, на жаль, не змагло перадаць усіх адценняў водару свежага хлеба. Але адзін з герояў выдання — хатні кот, які, грэючыся каля печы, выпадкова абсмаліў сабе бок, каларытна прадэманстраваў свае адчуванні, ледзь не ашалеўшы ад хлебнага паху.

Акрамя гэтага, Віктар пазнаёміўся з цудоўнай вясковай парай, якая пражыла разам ужо больш за 60 гадоў. І праз столькі часу яны захавалі адно да аднаго вельмі цёплыя пачуцці. Доўгімі зімовымі вечарамі яны ўзгадваюць былыя часіны ды радуюцца кожнаму госцю. Віктара ж яны павучылі плесці дыванкі, распавялі пра вырабленне лёну, а таксама паказалі свае скарбы — цэлыя сувоі даматканага палатна, якое захоўваецца як памяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930