Знайсці
07.12.2017 / 07:497РусŁacБел

Forbes назваў дзесяць самых высокааплатных музыкантаў

Больш за ўсіх сёлета, паводле версіі Forbes, зарабіў рэпер Паф Дэдзі — $ 130 млн, лідар мінулага рэйтынгу Тэйлар Свіфт не ўвайшла нават у дзясятку.

Walik Goshorn / Media Punch / face to face / Global Look Press

У гэтым годзе Пі Дзідзі зладзіў музычны тур Bad Boy Family Reunion, а таксама заключыў рэкламны кантракт з гарэлкай Ciroc. Акрамя таго, паспяхова прадалася яго калекцыя адзення Sean John — на $ 70 млн.

Другое месца заняла спявачка Беёнсэ, якая зарабіла $105 млн. Толькі ёй і Пі Дзідзі ўдалося зарабіць больш за $ 100 млн.

Беёнсэ асноўны заробак прынёс сусветны тур Queen Bey's Formation World Tour, чысты прыбытак ад якога склаў чвэрць мільярда даляраў. Іншы рэпер - Дрэйк — заняў трэці радок рэйтынгу Forbes, зарабіўшы за год $ 94 млн.

«Артысты больш не зарабляюць на продажы песень», — адзначыў у размове з Forbes музыкант Эйбел Тэсфае (псеўданім The Weeknd). Ён зарабіў у гэтым годзе $ 92 млн, большую частку якіх падчас фестывалю Live Nation.

«Сапраўды, выступы гэта вялікая частка заробку для буйных артыстаў», — адзначае выданне. Напрыклад, Тэйлар Свіфт заняла 17 месца з $ 44 млн, а Jay-Z 19 з $ 42 млн, бо яны не гралі «вялікай колькасці канцэртаў» у гэтым годзе. Forbes лічыць перыяд з 1 чэрвеня 2016 года па 1 чэрвеня 2017 года.

Поп-рок гурт Coldplay заняў пятае месца, брытанскім музыкам атрымалася зарабіць $ 88 млн. Шостае - Guns N 'Roses ($ 84 млн), сёмае — самы малады музыкант ў рэйтынгу - Джасцін Бібер, ён зарабіў $ 83,5 млн. На восьмым месцы размясціўся амерыканскі фолк-выканаўца Брус Спрынгсцін, які зарабіў $75 млн, $ 10 млн з якіх на продажы мемуараў Born to Run. Дзявятае месца заняла спявачка Адэль ($ 69 млн), дзясятае месца — піянеры трэш-металу Metallica ($ 66,5 млн).

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930