Знайсці
07.12.2017 / 07:349РусŁacБел

«Шахцёр» выйграў у «МанСіці», «Ліверпуль» разграміў «Спартак» 7:0: вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф

uefa.com

У сераду вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 

Украінскаму «Шахцёру», каб выйсці ў плэй-оф, трэба было згуляць унічыю з «Манчэстэрам Сіці». «Шахцёр» перамог 2:1, а ў паралельным матчы «Феенорд» вырваў перамогу ў «Напалі» 2:1.

МанСіці — 15, Шахцёр — 12, Напалі — 6, Феенорд —3.

«Спартаку», каб выйсці ў плэй-оф, трэба было перамагаць у гасцях «Ліверпуль». Вынік адваротны: 0:7. Тым не менш расійскі клуб, следам за ЦСКА, адпраўляецца ў 1/16 Лігі Еўропы.

Такім чынам у 1/8 фіналу ЛЧ выйшлі: Манчэстэр Юнайтэд, Базэль, ПСЖ, Баварыя, Рома, Чэлсі, Ювентус, Барселона, Ліверпуль, Севілья, Манчэстэр Сіці, Шахцёр, Бешыкташ, Порту, Тотэнхэм, Рэал.

Лёсаванне пройдзе ў панядзелак у 14:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930