Знайсці
06.12.2017 / 22:4139РусŁacБел

Падгол і Таўстыка звярнуліся да Лукашэнкі: прапануем замяніць НТВ на «Белсат»

Кіраўнік ГА «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Алесь Таўстыка і грамадскі актывіст Уладзімір Падгол звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з прапановай спыніць вяшчанне расейскага НТВ у Беларусі, бо тэлеканал абражае беларускую дзяржаву і яе кіраўніцтва, паведамляе Белсат.

Аўтары звароту нагадваюць, што 27 лістапада ў ток-шоу НТВ «прагучалі звесткі і ацэнкі, у якіх прыніжаліся гонар і годнасць нашай Рэспублікі, яе грамадзян і, адпаведна, нас асабіста».

«Гучалі выразы, у якіх Беларусь параўноўвалася з «прастытуткай», «гуляшчай жонкай», а яе кіраўнік абвінавачваўся ў амаральнасьці і грашовай меркантыльнасці ды прадажнасці. Лічым, што тым самым Беларусі, яе грамадзянам і яе кіраўніку і нам асабіста нанесены маральны ўрон, зняважаныя наша гонар і годнасць, што прывяло да нашых «фізічных і маральным пакутаў», — пішуць Падгол і Таўстыка.

«Лічым неабходным на час пракурорскага расследавання прыпыніць вяшчанне ў тэлеэфіры Беларусі грамадска-інфармацыйных тэлеперадач тэлеканалу НТВ Расеі. З улікам, таго, што агрэсіўныя дзеянні НТВ носяць сістэмны характар (напрыклад фільмы «Бацька-1» 2 і гэтак далей у 2010 годзе), прапануем замяніць тэлеперадачы НТВ перадачамі тэлеканалу «Белсат», які ні разу не здзейсніў інфармацыйных дзеянняў якія нанеслі страты рэпутацыі, гонару і годнасці Беларусі яе грамадзянам і кіраўніку дзяржавы», — адзначаюць актывісты.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930