Знайсці
06.12.2017 / 22:16РусŁacБел

«Рэал» купляе капітана «Інтэра» за €80 млн

Аргентынскі нападаючы міланскага «Інтэра» Маўра Ікардзі можа падчас зімовага трансфернага акна перайсці ў мадрыдскі «Рэал». Сума ўгоды ацэньваецца ў €80 млн, паведамляе Football Italia.

Зарплата 24-гадовага аргентынскага нападніка ў «Рэале» складзе €9 млн у год. Таксама ён будзе атрымліваць 30% прыбытку ад продажу сваіх іміджавых правоў. Чакаецца, што Ікардзі пройдзе медыцынскі агляд у мадрыдскім клубе ў канцы бягучага месяца.

Форвард нарадзіўся ў аргентынскім горадзе Расарыё — там жа, дзе і Ліянэль Месі. У 9 гадоў ён пераехаў у Іспанію, дзе выступаў у сістэме цяпер неіснуючага клуба «Весіндарыя» з Канарскіх выспаў. За шэсць гадоў ён забіў за моладзевыя каманды клуба больш за 500 галоў. У 15 гадоў Ікардзі перайшоў у «Барселону», у якой гуляў за юнацкія каманды да 17 і да 19 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930