Знайсці
06.12.2017 / 19:195РусŁacБел

Гарадзенец з сямікротным перавышэннем нормы алкаголю ў крыві ўчыніў небяспечнае ДТЗ

У Гродне кіроўца з сяміразовым перавышэннем нормы алкаголю ў арганізме стаў віноўнікам сур'ёзнай аварыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Аварыя адбылася ўвечары 5 снежня ў цёмны час сутак.

«Віноўнік аварыі, як аказалася, раніцай вярнуўся з рэйса, выпіў з сябрам літр віскі і, паспаўшы некалькі гадзін, вырашыў ехаць да сябе дадому. Узровень алкаголю ў арганізме кіроўцы перавысіў дапушчальны больш чым у 7 разоў», — паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Легкавік, які ехаў з выключанымі фарамі, на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў аўтамабіль, што стаяў на скрыжаванні. Удараны «Сеат» пераляцеў праз дзве сустрэчныя паласы і вылецеў на ходнік. Пешаходаў і іншых транспартных сродкаў на яго шляху, на шчасце, не аказалася.

Машыны пашкоджаныя сур'ёзна і, магчыма, не падлягаюць аднаўленню. Віноўніка аварыі чакае штраф і пазбаўленне правоў. Да аварыі мужчына працаваў кіроўцам аўтобуса.

Belta.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930