Знайсці
06.12.2017 / 17:5442РусŁacБел

Расійскі дэпутат Мілонаў прапанаваў Беларусі байкатаваць Алімпіяду

Дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў прапанаваў краінам БРІКС, а таксама Беларусі, Казахстану і Кыргызстану байкатаваць Алімпіяду ў Пхёнчхане ў знак салідарнасці з Расіяй, перадае заклік дэпутата РІА «Новості».

«Прапаную вам прадэманстраваць салідарнасць з нашай краінай і ўстрымацца ад удзелу ў Гульнях у знак салідарнасці, калі ўдзел расійскай зборнай будзе немагчымым», — гаворыцца ў звароце Мілонава, копія тэксту якога ёсць у распараджэнні агенцтва.

«Мы з'яўляемся сведкамі ганення Расіі ў МАК. Усе мы выдатна разумеем, што прычыны гэтага ганення носяць палітычны характар. На нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны ціск у многіх сферах міжнароднага супрацоўніцтва: амерыкана-еўрапейская санкцыйная палітыка прасочваецца ў самыя аддаленыя ад палітыкі сферы.

Нашы краіны, кожная па-свойму, сутыкаліся з праявай паўночнаатлантычнага імперыялізму. ЗША і іх сатэліты ў розны час аказвалі на нашы краіны палітычны ціск і эканамічны шантаж. Сёння пад прыцэлам Дзядзькі Сэма апынулася Расея. Але хто дасць гарантыю, што, напрыклад, заўтра пад молат эканамічных апетытаў Захаду не патрапіць ваша сям'я і ваш нацыянальны гонар?» — заявіў Мілонаў.

Нагадаем, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) адхіліў каманду Расіі ад удзелу ў Алімпіядзе. Гэта рэакцыя на выяўленыя факты сістэматычнага ўжывання допінгу расійскімі спартоўцамі, якое было арганізаванае на дзяржаўным узроўні, пад кантролем спецслужбаў. Прабіркі з аналізамі мачы падмянялі агенты ФСБ. Усё рабілася для таго, каб забяспечыць перамогі расіян на Алімпіядзе ў Сочы. Пасля таго як сталі таямніча паміраць расійскія чыноўнікі, якія ведалі пра гэтыя аперацыі, некалькі супрацоўнікаў расійскага спартовага ведамства ўцяклі за мяжу і перадалі наяўныя ў іх дакументы ў СМІ. Гэта выклікала міжнародны скандал, які МАК не мог праігнараваць.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930