Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2017 / 17:28 29

Камандуючы Унутранымі войскамі Караеў: Пасля СССР, калі служыць засталіся адны беларусы, я думаў, што дзедаўшчына знікне…

Намеснік міністра ўнутраных справаў, камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў падзяліўся сваім досведамі перамогі над дзедаўшчынай. Гэта адбылося падчас сустрэчы з выпускнікамі факультэта Унутраных войскаў Вайсковай акадэміі ў ходзе вучэбна-метадычнага збору.

Павялічыць выяву

Як піша часопіс «Спецназ», Караеў адзначыў выпадак у Печах са смерцю шарагоўца Аляксандра Коржыча, які паказаў, што «галоўная небяспека ў сферы парушэння статутных правілаў узаемаадносін у сучаснай арміі — гандлёва-грашовыя адносіны паміж вайскоўцамі, а прасцей кажучы, звычайнае вымагальніцтва: грашовыя пераводы на банкаўскую картку, «купля» дабротаў па службе, карыстанне мабільнікам па вар’яцкім тарыфе».

Караеў адзначыў, што ў СССР існавала «махровая дзедаўшчына», якая была заснаваная на нацыянальнай варажнечы. «Пасля распаду СССР я думаў, калі служыць будуць адны беларусы, то праблема з «дзедаўшчынай» знікне сама сабой. Але прыйшло засілле сяржантаў. А праз некалькі гадоў вярнулася і розніца ў прызывах. Проста ўсе дзейнічалі паводле прынцыпу: з мяне здзекаваліся — і я буду».

Караеў расказаў, што, будучы камандзірам вайсковай часткі, за два тыдні ўскрыў усю сістэму дзедаўшчыны ў ёй. За бясчынствамі стаяў намеснік камандзіра аднаго з узводаў, старшы сяржант. Па словах намесніка міністра, за парушэннем статутных адносін найперш ідзе адсутнасць камандзіра ўзвода, абыякавасць камандзіра роты, страх адказнасці з боку камандзіра часткі.

«Калі парушэнне адбылося, то задача камандзіра ўзвода — паведаміць аб гэтым і пазбавіць сябе граху прыхоўвання», — сказаў Караеў.

Па ягоным меркаванні, любое злачынства, якое адбываецца ў падраздзяленні, — гэта «ўдар па войску, сілавых ведамствах, дзяржаве і прэзідэнце».

Таксама Юрый Караеў назваў асноўнае зло, з якім сутыкаецца малады афіцэр: «1. Алкаголь: колькі, дзе і з кім. 2. Грошы: пазыкі, заклады, гульні. 3. Начное баўленне часу: рэстараны, клубы, дыскатэкі».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Зміцер Панкавец

1
Олег / адказаць
07.12.2017 / 17:41
Блин! Ну снова рука Москвы!
0
Генэрал Голад / адказаць
08.12.2017 / 10:15
Бенедзікт, хопіць пра прыхадняў з усходу! А то сярод беларускіх кадраў мала "саўкоў" з імпэрскім менталітэтам?! Зірніце навокал, гэтакіх "саўкоў" адсоткаў 70! Сярод маіх калег есьць этнічныя беларусы, якія ненавідзяць усё беларускае, і ёсьць людзі, рускія па крыві, але беларусы па духу, якія аддадуць жыцьцё за Беларусь. Сымон Пятлюра казаў: "Нам не страшныя маскоўскія вошы, нам страшныя ўкраінскія гніды". Думаю, што гэтае выслоўе можна аднесьці і да беларускіх гнід. 
0
Прокурор / адказаць
11.12.2017 / 21:10
Внимательно ознакомился с комментариями. Итак, коротко:
1. Дедовщина - изобретена и поддерживается русскими с имперским мышлением.
2. Россия осуществляет духовную оккупацию Белоруссии.
3. Ввиду п.2 - армия Белоруссии не может служить её интересам.
4. Дедовщина исчезнет после победы поголовной национальной свядомости.
Выводы: комментаторы - из белорусских наци.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30