Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2017 / 17:50 35

Пятро Кузняцоў пра падзеі ва Украіне: Там закурваюць у дзяржаўным маштабе

Павялічыць выяву

Прыехаў я некалі, здаецца ў 2013, у Грузію ў складзе дэлегацыі, дзе прадстаўнікі былі з самых розных еўрапейскіх краін. Немцы, шведы, галандцы, нейкія палякі, беларусы з украінцамі…

Па завяршэнні мерапрыемстваў у адзін з дзён чакала нас экскурсія. Дык вось. Мала таго, што кіроўца на сваім аўтобусе спазніўся. Ён не проста спазніўся, ён яшчэ і прыехаў незапраўлены. Па дарозе заехаў на запраўку. Я сядзеў па правым борце і глядзеў у акно. Уставіў кіроўца пісталет у бензабак, запраўляецца, балбоча з кімсьці і проста так закурвае… А з вокнаў з правага борта глядзяць на яго немцы, шведы, галандцы, нейкія палякі і беларусы з украінцам.

А я сядзеў і думаў: вось гэтыя хлопцы прасунуліся на шляху інтэграцыі з ЕС далей, чым мы? Ну так, прасунуліся, чаго ўжо.

Чытаю я цяпер навіны з Украіны.

Там закурваюць ў дзяржаўным маштабе.

У іх там кураць наогул нядрэнна. У іх там прынялі былога прэзідэнта адной незалежнай краіны, у якой шмат кураць, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку.

Далі яму грамадзянства.

На пасаду паставілі.

Грамадзянства пазбавілі. Але пры гэтым, што немалаважна, грамадзянінам ён ад гэтага быць не перастаў.

Ён спакойна праходзіць ахоўную ўзброенымі людзьмі мяжу — і ўсё ў яго ОК.

Яго не можа ўзяць галоўная спецслужба краіны. Дакладней, можа ўзяць, але не можа ўтрымаць.

Ён, калі б нават быў ён залаты, але ён, іншаземец, становіцца на чале барацьбы з законна (як гэта ні смешна) выбранай уладай. Будучы замежнікам. Не паходжання іншага, але тут нарадзіўся і адукацыю атрымаў, ну а проста і відавочна — палітычны гастарбайтар. Зрынае мясцовую ўладу.

Калі я памыляюся і гэта завецца інакш, чым failed state, папраўце мяне.

Мне Саакашвілі, калі шчыра, заўсёды быў сімпатычны. Ён мне і цяпер сімпатычны. Можа быць, нават асабліва сімпатычны.

Але мне і Украіна была сімпатычная заўсёды. Яна мне і цяпер сімпатычная.

Я толькі цяпер засумняваўся, што мары пра тое, што ва Украіне будуць перамены і яны пацягнуць за сабой змены ў постсаўку ў цэлым, былі хоць бы ў найменшай ступені абгрунтаваныя.

Атрымліваецца пакуль што, як ні круці, такі сімпатычны failed state.

І так, гэтыя хлопцы таксама нашмат далей за нас прасунуліся па шляху інтэграцыі з ЕС.

Толькі нешта мне падказвае, што развагі некаторых экспертаў пра тое, што Беларусь у выпадку наяўнасці жадання зможа прайсці гэты шлях у разы хутчэй — вельмі нават пра тое.

Пётар Кузьняцоў, facebook.com

2
Valadzimir / адказаць
07.12.2017 / 23:55
Цалкам згодны са спадаром Кузняцовым. Ва Ўкраіне з дапамогай зьнешніх сілаў і масіраванага прапагандысцкага - "славанацыянальнага" і "цеевропэйскага", - абалваньваньня народа да ўлады дарваліся абсалютна безадказныя махляры-прайдзісьветы. Цяперашняя Украіна - адназначна  failed state, і, як здаецца, стаць нармальнай краінай шанцаў у яе на дадзены момант не праглядаецца.
1
Ляксандра / адказаць
08.12.2017 / 18:29
Пётр,Украина и мне симпатичная.Только та Украина,которая состоит из обычных трудяг,а не представленная бандэровско-упавской шайкой-лейкой.Все эти якобы "ура-патриоты" типа Фарион,которая недавно предложила уничтожать всех русскоязычных на Украине,только в грязь втаптывают страну и славянский народ,населяющий её.Поэтому в условиях,когда тягнибоко-фарионовцы доминируют в запуганном ими социуме.и возможен тот властный абсурд,о котором вы говорите.Вы зря стесняетесь называть вещи своими именами.
0
стары беларус / адказаць
12.12.2017 / 21:40
Ні нам судзіць Саакашвілі і нятрэба лезьці нам у гэтую непрыемную гісторыю, украінцы самі разбяруцца што і да чаго. НН, вернімся лепш да нашых баранаў…
P.S. олгінскіх сабралася тут як ніколі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31