Знайсці
06.12.2017 / 17:5424РусŁacБел

Мужчына, выратаваны з балота між Серабранкай і Лошыцай, напісаў выратавальнікам душэўную падзяку

Прэс-служба МНС у сваім твітары апублікавала душэўны водгук выратаванага мужчыны, які той даслаў праз інтэрнэт.

«Я хачу выказаць самыя вялізныя і гучныя словы ПАДЗЯКІ тым людзям, якія ноччу выратавалі мне жыццё і, дзякуючы якім, я раніцай зноў расплюшчыў вочы і працягваю жыць. ДЗЯКУЙ той дзяўчыне ў службе выратавання, якая падтрымлівала мяне па тэлефоне і абнадзейвала, што мяне абавязкова знойдуць і выратуюць. Я ішоў з Лошыцы ў Серабранку і захацеў зрэзаць праз мост, але заблукаў і трапіў у балота, мяне засмактала і выкараскацца сам я ўжо не мог. Я змерз і ў мяне адняло ногі. Самая шчырая і бясконцая ПАДЗЯКА тым двум хлопцам з МНС, якія нейкім цудам здолелі мяне знайсці і дастаць з гэтага віру… яны падарылі мне жыццё. Аляксей і Мікіта (прозвішчаў не ведаю). Дзякуй усяму МНС за тое, што вы ёсць, і за тое, што ў вас працуюць прафесіяналы, якія заўсёды дапамогуць у бядзе», — напісаў мужчына.

«Наша Ніва» даведалася імёны тых герояў — гэта старшы лейтэнант Аляксей Клімашэвіч і старшы прапаршчык Мікіта Дзяргай, абодва служаць у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 Заводскага аддзела Мінска.

Яны ў прыцемках знайшлі мужчыну і выцягнулі яго: людзі ў сацыяльных сетках пішуць, што бачылі, як у суботу, 2 снежня, машына МНС з лодкай на прычэпе неслася па горадзе.

А імя жанчыны-аператара, якая ўвесь час падтрымлівала пацярпелага, — Іна Варанько, дыспетчарка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930