Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2017 / 18:08 23

Павел Батуеў: Як я расхістаў беларускі орднунг

Павялічыць выяву

Ужо тры месяцы я амаль кожны дзень карыстаюся грамадскім транспартам. У аўтобусе кантралёр правярае квіткі, кожны бярэ ў рукі й рве. Ніколі не разумеў, для чаго рваць ужо скасаваны квіток (магчыма, гэта магічны рытуал, які скарачае колькасць «зайцоў» ці нешта такое), але калі такія правілы, ну ок.

Звычайна я сам ірву квіток, калі кантралёр набліжаецца. Амаль усе кантралёры, якія мне трапляліся да сённяшняга дня, усміхаліся, калі бачылі такую маю дапамогу ў іхняе працы. Аднак сёння суровая жанчына спынілася ля мяне. Позірк калючы, як студзеньскі мароз. Сталёвыя ноткі ў голасе: «Что вы наделали!? Вы понимаете, что не имеете права рвать билет? Это. Моя. Работа».

Я расхістаў беларускі орднунг, і на імгненне мне стала сорамна. Я шчыра спрабаваў асэнсаваць усю глыбіню сваіх асацыяльных паводзінаў і важнасць для ўсяго чалавецтва працы гэтай жанчыны, але ў выніку толькі зарагатаў, як конь.

Павел Батуеў, facebook.com

2
Няваша Ніна / адказаць
07.12.2017 / 18:02
А нічога такі гэты Батуеў. Які там жаночы аналяг выразу "ябвдул"?
1
Скумбрыевіч / адказаць
08.12.2017 / 14:27
Няваша Ніна, звяртайцеся, калі ласка, па цікавы толькі для вас жаночы аналяг у Лігу  сэксуальных рэформаў, а не на форум НН - вы ж Нянаша Ніна! 

0
Вясковы лірнік / адказаць
10.12.2017 / 22:04
Такая навіна мяне вельмі ўзрушыла й парадавала.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31