Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2017 / 11:45 11

Беларусь і Украіна дамовіліся аднаўляць водны калідор з Палесся ў Чорнае мора

Павялічыць выяву

Міністр транспарту Беларусі Анатоль Сівак ды міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Емяльян падпісалі дарожную мапу па аднаўленні воднага шляху Е-40, паведамляе Радыё Свабода.

«Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця дачыненняў паміж Украінай і Беларуссю ёсць забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення транзітных перавозак грузаў водным транспартам па тэрыторыі Украіны, у тым ліку, з выкарыстаньнем судоў класа «рака-мора», — адзначыў Уладзімір Емяльян.

Паводле яго, да рэалізацыі праекта будуць далучаныя міжнародныя фінансавыя арганізацыі і донары. Згодна з дакументам, для поўнавартаснага аднаўлення суднаходнага шляху Е40 «Балтыйскае мора — Гданьск — Дняпро — Чорнае мора» плануюць паглыбіць дно на перакатах Дняпроўскага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў і павялічыць габарыты воднага шляху на ўчастку Кіеўская ГЭС — Ніжнія Жары (Брагінскі раён Гомельскай вобласьці).

Летась Польшча і Беларусь падпісалі мемарандум пра аднаўленне воднага шляху Е40. Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі разам з польскім бокам абмяркоўвалі праект, каб выпрастаць рэчышча Прыпяці і пабудаваць на рацэ прынамсі сем шлюзаў.

На гэтыя ініцыятывы экалагічныя і грамадскія арганізацыі адказалі кампаніяй #STOP_E40. Пад адпаведным мемарандумам супраць аднаўлення Е40 падпісаліся каля 20 недзяржаўных арганізацый Беларусі, Польшчы і Украіны.

0
Петрыковец / адказаць
09.12.2017 / 13:16
План ператварыць Прыпяць у канал (канаву) - гэта дзiкунства! Няужо злачынная мiлiярацыя, што пагубiла малыя рэкi Палесся, нiчаму не навучыла нашу краiну?
0
Пу-пу / адказаць
09.12.2017 / 23:01
Кто выступает против возобновление канала сознательно или бессознательно работает на Москву
0
Антон Астаповіч / адказаць
10.12.2017 / 20:16
Кирсанов Александр,

Пагаджуся на ўсе 100%. Аднаўленне суднаходнасці Мухаўца ад дамбы да вусця, затым вялічэзны ўчастак Буга, які закінуты, як суднаходны шлях з 1939 г. Ды і Нараў з Віслай ужо практычна не выкарыстоўваюцца для суднаходства, толькі збольшага для прагулак. Цікава, якім тарыфы будуць на грузаперавозкі, пры поўным аднаўленні Чарнаморска-Балтыйскага транзіту па існуючых унутранных водных шляхах. Хацелася б, каб аднавілася суднаходства на ўсім працягу, але нерэальна гэта, хіба што ва Ўкраіны і Беларусі грошы лішнія :)  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31