Даслаць навіну
Знайсці
05.12.2017 / 14:54 63

У Кіеве прыхільнікі Саакашвілі вызвалілі яго з машыны паліцыі, ён заклікае да імпічменту Парашэнкі

Павялічыць выяву

Экс-прэзідэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі, якога сёння затрымалі ў цэнтры Кіева, прыхільнікі выцягнулі з машыны міліцыі, паведамляе Украінская праўда.

Актывісты разбілі шыбы і выцягнулі яго з задніх дзвярэй.

Людзі крычаць «Міша». Саакашвілі выступіў на лесвіцы касцёла. Вакол сабралася каля тысячы чалавек, затым прыхільнікі ўзялі Саакашвілі ў кола і павялі ў парламент.

Павялічыць выяву

Спачатку Саакашвілі зайшоў у офіс свайго «Руху новых сіл» на Музейным завулку. Але яго адціснуў натоўп людзей. Ён пабыў там некалькі хвілін са сваімі прыхільнікамі. Далей натоўп пайшоў да парламента.

Нагадаем, што раніцай сілавікі паспрабавалі затрымаць Саакашвілі. Работнікі Генпракуратуры Украіны і спецпадраздзяленне «Альфа» прыйшлі да яго ў рамках справы ў дачыненні да былых украінскіх палітыкаў-уцекачоў. Сам Саакашвілі залез на дах. Яго адтуль забралі і затрымалі.

Па дадзеных СБУ, экс-кіраўніку Грузіі інкрымінуюць парушэнне па ч 1. артыкула 256 — садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці.

У Кіеве на даху дома, дзе ён пражываў, затрыманы Міхэіл Саакашвілі

Саакашвілі пагражае саскочыць з даху падчас ператрусу ў яго кіеўскай кватэры

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

1
Лив / адказаць
06.12.2017 / 20:05
Ростов на доне, "Эту информацию подтверждает народный депутат Сергей Лещенко.
https://nn.by/?c=ar&i=201392&lang=ru#startcomments" 
-Который первый коррупционер с женой русачкой и уголовным делом в плечах... О, у вас источник...
0
askrealp / адказаць
06.12.2017 / 23:16
https://www.bloomberg.com/view/articles/2017-12-05/the-west-backed-the-wrong-man-in-ukraine Такiх артыкулаŷ у рэспектабельных выданнях яшчэ не было, а тут за апошнiя 24 гадзiны прызнанне што Захад падтрымлiваŷ не "таго" ва Украiне. Кажацца й за што разчараваны ад вялiкiх надзей на " уэстэрнэзацыю " ПарашэнкI, адным з iх NABU, антыкарупцыйнае бюро не апраŷдала надзей на сапраŷдныя справы па барацьбе з карупцыяй.
1
Ростов на Доне / адказаць
07.12.2017 / 13:30
Лив, а что в этой новости не так? Что в 2014 в Вене по поручению Путина произошла встреча Фирташа с гонцами Порошенко, на которой согласовывались детали договорённости это известно и без Левченко. А вот какие преференции Порошенко делал олигархам Путина на Украине и о чём он с ним договорился непосредственно это как раз станет дальнейшим предметом пьесы. Так что билет у него только в одну сторону. К Януковичу. С учётом ещё и того, что приказ об аресте Саакашвили он получил от Путина.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30