Знайсці
06.12.2017 / 09:244РусŁacБел

Гатуем з «Суседзямі»: хатні цірамісу з тварагу не горш, чым у шэф-кухара ВІДЭАрэцэпт 

Класічны рэцэпт італьянскага дэсерту цірамісу патрабуе выкарыстоўванне інгрэдыентаў, якія можна набыць не ў кожнай беларускай краме (сыр маскарпонэ, печыва саваярдзі). Хутчэй і танней можна зрабіць варыяцыі гэтай салодкай стравы — напрыклад, з тварагом і звычайным беларускім печывам. Паверце, таксама атрымліваецца смачна.

Што вам спатрэбіцца?

  • Тварог, 400 грамаў*;
  • Печыва, 200 грамаў*;
  • Смятана, 4 лыжкі*;
  • Цукар, 1 шклянка;
  • Ванільны цукар, 1 пакецік;
  • Кава, 1 сталовая лыжка;
  • Какава, 1 сталовая лыжка.

Пачнём з гатавання тварожнай пасты. У талерцы змяшайце тварог і ванільны са звычайным цукрам. Дадайце смятану, і ўсю гэтую масу добра парасцірайце з дапамогай блендара. Зварыце каву, і ў яшчэ гарачы напой акуніце кавалачкі печыва, каб яны добра набраліся яго смаку. Сервіраваць гатовы дэсерт рэкамендуем у глыбокіх шкляначках: першым слоем ідзе печыва, далей — тварожная паста і гэтак далей, па чарзе. У канцы для паху і ў якасці ўпрыгожвання раім пасыпаць дэсерт какавай.

Смачна есці!

* На вылучаныя тлустым тавары з 6 па 19 снежня у крамах «Суседзі» дзейнічаюць перадсвяточныя зніжкі: смятану «Свежыя навіны» можна купіць за 1,55 замест 1,89 рублёў, а тварог «Славянскія традыцыі» за 1,75 замест 2,08 рублёў. Частка ж цаны з печыва «Слодыч» адпраўляецца ў купілку пастаянных пакупнікоў.

Публікуецца на правах рэкламы

Фота і відэа Волі Афіцэравай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930