Беларусь і Расія ўзгаднілі баланс паставак расійскай нафты у 2018 годзе
Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўны баланс паставак расійскай нафты ў 2018 годзе. Пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра энергетыкі Расіі Кірыл Маладцоў, паведамляе ТАСС.
Па словах Кірыла Маладцова, аб'ём паставак складзе 24 млн тон. «Баланс звярстаны, усё гэтак жа, як і меркавалася — 24 млн тон», — сказаў ён.
TUT.BY нагадвае, што пасля нафтагазавага канфлікту паміж Мінскам і Масквой у красавіку Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь у тых аб'ёмах, якія зацверджаныя дзеючым пагадненнем, г.зн. 24 млн тон за год.
Такія аб'ёмы пастаўляцца будуць з гэтага года і да 2024 года ўключна. Пры гэтым да 2018 года ўключна з 24 млн толькі 18 млн будзе адпраўляцца на перапрацоўку НПЗ, што беларускія ўлады называюць «выгадным пагадненнем».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва
 4
Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы
 
У Смаленскай вобласці з-за атакі беспілотнікаў гараць два «паліўна-энергетычныя аб'екты»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера