Даслаць навіну
Знайсці
2
Лацін / адказаць
05.12.2017 / 11:24
Мне вельмі спадабалася.
2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-туркабандэравец / адказаць
05.12.2017 / 12:48
Дзякуй продкам за гонар I права беларусам звацца . Жыве Вечна!!!
3
Prof / адказаць
05.12.2017 / 13:02
Годны і натхняльны!
2
974 / адказаць
05.12.2017 / 14:20
Выдатна зроблена. Тую ж кніжку набыў у 1990-я, чытаю свайму сыну. Але адно але... Удакладняю, сцяг ВКЛ быў чырвонага колеру з арнаментам па краі поля і з "Пагоняю" у цэнтры.
0
Кажыма праўду / адказаць
05.12.2017 / 18:53
974
Удакладняю, сцяг ВКЛ быў...
Калі ласка, падайце спасылку на гістарычны дакумент, які зацвярджаў нейкі «сцяг ВКЛ». Дзякую.
0
Vitaut Arabello / адказаць
05.12.2017 / 20:46
Сяржук Сокалаў-Воюш

Жыў ды быў на свеце стольны князь,
Так легенда цвердзіць а не я.
Кронік мудрагелістая вязь
Не данесла нам яго імя.

Ён з пагардай ставіўся да тых,
Хто у замках век адбаляваў,
Еў і піў з начынняў залатых
Ды для ўцехі у пушчах ваяваў.

Час быў неспакойны і цяжкі,
Не было калі ўзараць раллю,
З трох бакоў, не меней, чужакі
Асаджалі княжую зямлю.

З раніцы да вечара у сядле,
Ні сабе спачынку ні людзям,
Толькі б даць спакой сваёй зямлі,
Толькі б вольна уздыхнуць грудзям.

Восень зацягнулася ў той год,
Снег змянялі цёплыя дажджы.
Калі князь выходзіў у паход,
Каб сустрэць чужынцаў ля мяжы,

Важкі меч і легкая страла,
Часта скіраваныя у яго,
Выкінуць не здолелі з сядла,
Нашага героя да таго.

Але гэтым разам як праклён,
Лёс рукі варожай не адвёў,
І упаў на дол халодны ён
Між засохлых горкіх палыноў.

Як арэх раструшчыўся шалом,
Крутануўся свет, нібы у віры.
Князя з акрываўленым чалом
Ратавалі з бою ваяры.

Вынеслі, вадой абмылі твар,
Белым палатном спынілі кроў,
А у сечы княжацкі штандар
Стаў здабычай прышлых ваяроў.

І ўцякалі княжыя палкі,
Ног не адчувалі пад сабой.
Заднік высякалі чужакі,
Ды хіліўся да сканчэння бой.

І тады падняўся князь з зямлі,
Белыя павязкі зняў з чала.
Як штандар яны у руках былі,
Як праменне зыркага святла.

Кроў лягла чырвонай паласой,
Цераз палатна сляпучы снег -
І схапіўся зноў за зброю вой,
І чужак заснуў у кургане!

Жыў ды быў на свеце стольны князь.
Так лягенда цьвердзіць а не я.
Кронік мудрагелістая вязь
Не данесла нам яго імя....
2
жыхары вкл / адказаць
05.12.2017 / 22:46
У такога кшталта роліках кожная дэталь мае агромнае значэнне. Тут дэталі не працуюць на агульную тэму, а заблытваюць. Як брытанскі сцяг на самым пачатку роліка. Нашто ён там?! )
32
Valadzimir / адказаць
06.12.2017 / 00:37
Чарговая хлусьня пра гісторыю нашага краю. Даўным-даўно ніякія "беларусы" тут не жылі. І "скарб", герб "Пагоня" - не "беларускі", а ЛІТОЎСКІ!
0
Кажыма праўду / адказаць
06.12.2017 / 15:06
Valadzimir
ніякія "беларусы" тут не жылі
«Беларусы» – сучаснае ўмоўнае найменне тутэйшай этнічнай супольнасці. Можаш называць яе (этнічную супольнасць) як заўгодна (тутэйшыя, літвіны ці шчэ як), этнакультурнай СУТНАСЦІ гэта не мяняе.

Кідай сваю бздуру кідацца на шыльды, глядзі ў корань.
31
Чаклун / адказаць
06.12.2017 / 17:10
сцяг прыдумалi амаль перад з"ездам, цяпер носяцца як кот з салам з iм, прыпiсваюць ледзь не шматвякавую гiсторыю.
1
Lisouchyk / адказаць
07.12.2017 / 10:38
Душевно сняли. Дзякуй!!!
27
ой / адказаць
07.12.2017 / 10:57
Колькі можна насіцца з гэтым бчб-барахлом, ходзячы ў лапцёх і ватоўцы і з віскатам "Жыве..."
25
Стас / адказаць
07.12.2017 / 11:18
Вось што пісаў пра БЧБ яго аўтар Дуж-Душэўскі. Да яго звярнулася група беларусаў, якія сказалі, што ў беларусаў няма сваіх нацыянальных сімвалаў. У прыватнасці, сцяга. Прапануйце нам. І Дуж-Душэўскі, якм сам быў не гісторыкам, не этнографам, ні геральдыстам, а толькі трохі павучыўся ў горным інстытуце ў Піцеры, узяў дый прапанаваў некалькі варыянтаў. Тыя выбралі БЧБ. Да гэтага карысталіся белым сцягам, але нехта ім сказаў, што пад такім у палон здаюцца. Вось і ўся "гістарычнасць БЧБ". Сцягу гэтаму ўсяго сто гадоў. І прыдумаў яго не беларус. 
А на Пагоню даўно прад"явілі свае правы літоўцы. І аформілі іх заканадаўча. І іх правы прызнаны міжнародным правам. Так што супакойцеся, спадары са сваімі прэтэнзіямі. Вы нават ганьбіце беларусаў, малюючы іх людзьмі, якія свайго нічога не мелі і не маюць, таму прэтэндуюць на нешта жамойцкае.
17
Pepe / адказаць
07.12.2017 / 11:33
Але, большинство белорусов не слышали о бнр, да им и плевать. В параллельной вселенной живете. В этой стране нация так и не родилась
13
Дипломат / адказаць
07.12.2017 / 11:57
https://nn.by/?c=ar&i=179512&lang=ru  

А князя того звали Клавдий Дуж-Душевский)))
1
Яўген / адказаць
07.12.2017 / 11:58
А дзе можна пачытаць тую кніжку? у мяне такой не было.
8
Ахрэм / адказаць
07.12.2017 / 12:05
ролік бел-чырвона-беламу сцягу, — піша Павел Белавус. — Паглядзець на яго, як прадукт, і галоўны аб'ект рэкламы
Уражанне, што галоўны аб'ект гэтай рэкламы - сымбальбай. Дзяўчынка занадта прыгожая - замануха для педафілаў ? Народ зараз гадзенькі, атэістычны, таму не трэба рэкламаваць прыгожых дзяцей. Трэба было узяць сярэднястатыстычную дзяўчынку. У Галівудзе даўно ўжо прасяклі гэтую "фішку" - прыгажунь вы там убачыце хіба што у сатырычных вобразах, асабліва дзяцей. Аб'ектывізацыя у чыстым выглядзе. Ідэя добрая, але рэалізацыя падкачала.
17
Стас / адказаць
07.12.2017 / 12:16
Pepe: Але, большинство белорусов не слышали о бнр...

Правильно, Рере. Границами БНР были стены комнаты, в которой заседали те, кто ее провозглашал. На них даже германский кайзер не обратил внимания, которому они послали льстивую телеграмму, не воспринимали их и немецкие оккупационные власти, а сменившие немцев поляки - тем более.
Нравится это или не нравится, но белорусскую государственность создали большевики. В советское время создан белорусский литературный язык, белорусская литература, белорусская наука, белорусский театр, белорусская кинематография, белорусская индустрия, белорусское образование и все остальное, необходимое для существования нации и государства.  
1
Міцяй / адказаць
07.12.2017 / 12:33
Стас , гэта хто так вам мазгі прамыў пра гісторыю з'яўленьня Бела-Чырвона-Белага сьцяга? Ці ў вас загад зверху такі?
10
Стас / адказаць
07.12.2017 / 13:37
Міцяй, Стас , гэта хто так вам мазгі прамыў пра гісторыю з'яўленьня Бела-Чырвона-Белага сьцяга? Ці ў вас загад зверху такі?

Міцяй, ты з"яўляешся пацыерджаннем таго, што кожны мяркуе па сабе самому. Гэта ты жывеш па загадах, замест таго, каб гісторыю вывучаць. Ці ўжо ўсё вымыта і няма чым вывучаць?  
0
Пацыфіст / адказаць
07.12.2017 / 13:46
ой: "...Колькі можна насіцца з гэтым бчб-барахлом"     Прабачце, паважаны, але Вы хочаце нас пераканаць, што Прэзідэнт Рэсрублікі Беларусь прымаў Прысягу не пад Дзяржаўным (бела-чырвона-белым) сцягам, а пад "бчб барахлом"?! У Вас з галавой усё нармальна?!

16
ой / адказаць
07.12.2017 / 15:05
Пацыфіст, у мяне ўсё нармальна. Ненармальна ў цябе, дэмагог! Бо презідэнт аднаго разу прымаў прысягу пад барахлом. І потым - яго адмяніў. І ты гэта добра ведаеш! І ты некалі хадзіў пад чырвоным гальштукам і з камсамольскім білетам. Ці забыўся? Ці ў цябе з галавой усе нармальна?
0
Чытач / адказаць
07.12.2017 / 16:56
Кажыма праўду,
Калі ласка, падайце спасылку на гістарычны дакумент, які зацвярджаў нейкі «сцяг ВКЛ».
Primò itaque vexillum Magni Ducatus Lituaniae peculiare, & quadriangulare, ad differentiam caeterorum, sexaginta vlnas fericeae telae rubeae cotinet, in medio insigne proprium, hominem videlicet armatum, equo albo velociter currenti, insidentem, gladiumque super caput manu extensa tenentem gestat, desuper Stemmatis pileus Ducalis: ex altera vero parte vexilli pro insigni, imaginem Diuae virginis Mariae in sole cam puero habet.
А харугва Вялікага Княства Літоўскага, у адрозненні ад іншых, мае чатыры рогі. Яна мае шасдзесят локцяў чырвонай кітайкі (шоўку), пасярэдзіне мае уласны герб - узброены муж на скачучым белым кані, з аголеным мечам над галавою на выцягнутай правай руцэ. Над гербом размешчана княская карона. На другім баку харугвы ВКЛ - абраз найсвяцейшай панны панна Марыі з дзіцяткам, збавіцеля нашага Пана Хрыста Радзіцельніцы, у сонцы.
-Sarmatiae Europeae descriptio0: quae regnum Poloniae, Lituaniam, Samogitiam, Russiam, Massoviam, Prussiam, Pomeraniam, Livoniam et Moschoviae Tartariaeque partem complectitur Alexandri Guagnini ../ Verlag Albinus, 1581/ Original von Bayerische Staatsbibliothek (Staats- und Stadtbibliothek Augsburg) / Digitalisiert 27. Apr. 2016/ Länge 226 Seiten
https://books.google.by/books?id=Y4hnAAAAcAAJ&lpg=PA57-IA1&ots=2sqtbv_BZ6&dq=%22Prim%C3%B2%20itaque%20vexillum%20Magni%20Ducatus%20Lituani%C3%A6%22&hl=ru&pg=PA57-IA1#v=onepage&q&f=false
2
Кажыма праўду / адказаць
07.12.2017 / 17:30
Чытач,
vexillum Magni Ducatus Lituaniae
vexillum = ВАЙСКОВЫ ШТАНДАР, але не ДЗЯРЖАЎНЫ СЦЯГ
1
Кажыма праўду / адказаць
07.12.2017 / 17:35
Яўген
А дзе можна пачытаць тую кніжку? у мяне такой не было

«Пра герб і сцяг» у фармаце PDF:

• Пампуй кнігу «Герб і Сцяг» бясплатна!
http://belsat.eu/news/pampuj-knigu-gerb-i-stsyag-byasplatna/

• Легендарная кніга для дзетак «Пра герб і сцяг» (спампаваць бясплатна) | symbal.by
https://symbal.by/t/800-pra-hierb-i-sciah/

• Легендарная кніга «Герб і Сцяг»
https://www.slideshare.net/belavus/ss-81378686 
11
Барабан / адказаць
07.12.2017 / 21:10
Казкі пра піянерскі гальштук, маратаў казеяў і ўсенародную барацьбу за шчасце жыць пры савецкай уладзе ў калгасе ўжо не коцяць. Будзем заліваць нашчадкам прыгонных сялян новыя гісторыі пра адукаваных працавітых беларусаў-чарадзеяў у вышымайках, якія баранілі сваю зямлю. Ануча няправільных колераў аказалася, вось зноў пераменім, і тады зажывем!
3
Litvin / адказаць
07.12.2017 / 21:55
Кажыма праўду ! Спадар Valadzimir правы на все 100 % ! Звяртаюсь да вас з пытаннямi па вашаму каменту. 1. Чаму забылiся гiстарачную назву - "лiтвiны" ? 2. Навошта нам "сучаснае умоунае найменне", калi есць САПРАУДНАЯ, ГIСТАРЫЧНАЯ НАЗВА - ЛIТВIНЫ ? 3. "...Можна назваць яе як заугодна..."(?) Паспрабуйце, паважаны, мяняць свае iмя, нават раз у год. Можа тады да вас дойдзе , што лепш мець АДНО АД НАРАДЖЭННЯ ДА СМЕРЦI. Вы нават не ведаеце чаму мянялi нашу назву, вам усероуна ("тутэйшыя, лiтвiны, ЦI ЯШЧЭ ЯК"). Так , што бздуру нясеце менавiта вы.
1
Пацыфіст / адказаць
07.12.2017 / 23:09
ой: Прабач, але наконт гальштука ты не ўгадаў! Так, што наконт галавы падумай!
0
Чытач / адказаць
08.12.2017 / 09:13
Кажыма праўду, маеце рацыю. Дзяржаўнага сцяга ВКЛ дэ-юрэ не мела. Нейкі законны статус "печать до кождого повету" меў герб Пагоня (Статут 1588 г. 12 артыкул). Прыведзены ўрывак на лаціне - апісанне таго, што дэ-факта бачылі вайскоўцы і дзяржаўныя службоўцы М. Стрыйкоўскі і А. Гваньіні. Зрэшты, у БНР таксама не было актаў аб сімволіцы, хаця былі пячаткі, сцягі, паштоўкі і пашпарты. Аднак ужо ў канстытуцыі БССР 1919 г. быў трэці радздел пра герб і сцяг. Відаць, у юрыдычным статусе дзяржаўных сцягоў да савецкага часу не было патрэбы.
0
Кажыма праўду / адказаць
08.12.2017 / 13:35
Чытач,

Дзякую за карысныя звесткі. Наконт выяўлення на штандарах герба Пагоня трэба даследаваць, тлумачыць і папулярызаваць, каб не было спекуляцый.
0
Кажыма праўду / адказаць
08.12.2017 / 13:59
Litvin, зноў заклікаю адкінуць пафасны слоўны хлуд і адказаць на першасныя сутнасныя пытанні:

Этнакультурная супольнасць, якая зараз мянуецца «беларусы», з'яўлялася чыннікам рэчаіснасці часоў ВКЛ? ТАК ці НЕ?

• Найменне «літвіны» гэта што – этнонім, палітонім, канфесіонім? (калі этнонім –то эндаэтнонім ці экзаэтнонім?)

• Калі «літвіны» гэта этнонім, то ён абазначае тую ж этнасупольнасць што і найменне «беларусы»? ТАК ці НЕ


Гэтыя пытанні выяўляюць СУТНАСЦЬ сцвярджэння Valadzimira «Даўным-даўно ніякія "беларусы" тут не жылі», якое я і пракаментаваў.
2
Стас / адказаць
08.12.2017 / 14:10
Кажыма праўду,

Беларусы не з"яўляюцца "чыннікам рэчаіснасці часоў ВКЛ".
Больш таго, калі б ВКЛ захавалася, то беларусаў і Беларусі не было б. Дык што вам даражэй: тое што маем мы, ці тое, што калісьці меў нехта. Беларусь - каштоўнасьць для вас, ці не? Падобна на тое, што для "заўзятараў літвінізму" Беларусь каштоўнасцю не з"яўляецца. Ім даражэй палякаватасць.       
Літвіны - гэта палітонім. Як і швейцарцы, якія карыстаюцца чатырма дзяржаўнымі мовамі.

0
Кажыма праўду / адказаць
08.12.2017 / 15:31
Стас
Беларусы не з"яўляюцца "чыннікам рэчаіснасці часоў ВКЛ".
Адкажыце, калі ласка, у які гістарычны перыяд пачалося фармаване этнасу, які зараз мянуецца «беларусы»? Няўжо ж пасля часоў ВКЛ ?!!! Гэта што нейкая новая канцэпцыя этнагенезу беларусаў ?!!!

З папярэдніх каментароў выглядае, што вы прыхільнік цемрашальскай ідэйкі пра з'яўленне беларускага этнасу на божы свет у дзень нібы-Вялікай Кастрыраванай Рэвалюцыі :)))
1
1+1 / адказаць
08.12.2017 / 15:45
а почему у него на кедах британские символы..как-то в ролике про национальные символы косяк
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера