Даслаць навіну
Знайсці
07.12.2017 / 10:24 42

«Скарб кожнага беларуса»: відэаролік прысвечаны нацыянальным сімвалам Беларусі і 100-годдзю БНР

Павялічыць выяву

Сто гадоў таму, 5 снежня 1917, у Менску пад бел-чырвона-белым сцягам пачаўся Першы Усебеларускі з’езд, які абвесціў права беларускага народа на самавызначэнне і дэмакратыю. Праз тры месяцы, у сакавіку 1918-га, была абвешчаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.

Да 100-годдзя абвяшчэння БНР ды прызнання бел-чырвона-белага сцяга ды герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі Symbal.by і творчае аб'яднанне «Інакш» прэзентавалі відэаролік «Скарб».

«Першапачатковая ідэя была — зняць прыгожы, натхняльны рэкламны ролік бел-чырвона-беламу сцягу, — піша Павел Белавус. — Паглядзець на яго, як прадукт, і галоўны аб'ект рэкламы.

У выніку не ведаю ці атрымаўся ў нас рэкламны ролік ці гэта лепш назваць іміджавае відэа ці яшчэ як, можа Marketing.by падкажа, але вельмі хочацца, каб вы яго паглядзелі.

Сёння важны дзень у гісторым нашай краіны, бо ў гэты дзень 100 гадоў назад у Менску, шмат крыніц гаворыць што ўжо тады пад бел-чырвона-белым сцягам, пачаўся Першы Усебеларускі з’езд. Гэта быў першы і значны крок у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, які прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, без якога магло і не быць сучаснай Рэспублікі Беларусь.

І, дзякуючы падзеям 1917-1918 гадоў, ужо напрыканцы XX стагоддзя, у 1991 годзе, бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Што б ні адбывалася далей, але статусу першых дзяржаўных сімвалаў незалежнай Беларусі ў іх ужо не адабраць.

Дзякуй Творчае аб'яднанне «інакш» разам з Уладзіслаў Карпаў ды Максім Грыневіч, якія ўсё гэта зрабілі, а таксама нашым акторам Павел АракелянAles PlotkaУладзімір Боська, якія адгукнуліся і падтрымалі ідэю».

2
Стас / адказаць
09.12.2017 / 18:16
Кажыма праўду,

Ты увесь час хаміш, Кажыма праўду, а хамства заўжды з"яўляецца знакам адсутнасці аргументаў.
Што датычыць этнасу, які ствараў ВКЛ, РП, РІ, СССР, то гэта той самы этнас, які быў і да ВКЛ. Пачытай у знакамітым "Слове...", чые галовы снамі клаліся на Нямізе ў адзінаццатым стагоддзі. Галовы "сыноў рускіх". Пачытай, за якую зямлю заклікаў змагацца з палякамі Багдан Хмяльніцкі. За рускую зямлю. Пачытай у літоўскім Статуце, якой мовай павінен быў карыстацца піса. Правільна, рускай. І тады ацэніш заслугі бальшавікоў у нацыятворчасці.
Табе гэта не падабаецца? Ты нашчадак тых, хто маліўся не на Ісуса, а на "хлеба куса", хто дзеля таго куса памяняў веру, мову і ўсё астатняе?.. Дык гэта твая праблема. І гэта для цябе назаўжды застанецца праблемай, бо перабежчыкаў нідзе не шануюць.   
0
Кажыма праўду / адказаць
09.12.2017 / 21:51
Стасік, прачніся ды спявай :))) 
«Велікаруская» канцэпцыя этнагенезу ўсходнеславянскіх народаў даўно выкінутая на сметнік гісторыі як антынавуковая; гэта быў ідэалагічна-прапагандысцкі канструкт, спароджаны імперскім міфам «збіральніка ісконных земляў».
А ты яшчэ неяк вымудрыўся да кучы і бальшавікоў прыплесці («І тады ацэніш заслугі бальшавікоў...») Дзе там лагічная сувязь??? (асабліва з улікам неславянскага паходжання значнай часткі бальшавісцкіх верхаводаў)
Пэўна гэта новая прапагандонская бздура па матывах «СССР 2.0», калі ў феерычна-эклектычнай ідэалагічнай мяшанцы звалілі да кучы і «наймудрэйшага» Правадыра С*аліна і апошняга Гаспудара Нікалашку, «чырвоны тэрор» і чарнасоценныя пагромы... :(
0
Valadzimir / адказаць
14.12.2017 / 00:02
// Кажыма праўду пісаў  09.12.2017 / 16:10  ... СУБ'ЕКТ ГІСТОРЫІ – ЭТНАС. ЭТНАС і толькі ён «АДЗIНЫ i НЯЗМЕННЫ». Гэты ЭТНАС жыў і ствараў за часамі і ВКЛ, і РП, і РІ, і СССР, і зараз у РБ. У існаванні ЭТНАСУ і палягае повязь часоў... // ..............................................................................................................................................................
Гы-гы. У гэтым сьвеце няма нічога нязьменнага, у тым ліку і этнасаў. Яны таксама зьяўляюцца (фармуюцца), дасягаюць росквіту і зьнікаюць.
Ніякага "беларускага", ці зь іншай назвай, адзінага этнасу на тэрыторыі сучаснай РБ у старажытнасьці НЕ ІСНАВАЛА. Толькі ў часы ВКЛ, у межах адной дзяржавы і агульнага гістарычнага лёсу, і ў выніку "механічнага", "біялагічнага" і культурнага перамяшэньня, розныя славянскія і "балцкія" этнасы паступова больш-меньш кансалідаваліся і набылі агульныя рысы, якія сталі выразна адрозьніваць іх ад суседзяў. Першапачаткова агульная назва гэтай супольнасьці літвіны была палітонімам, назвай маладой амаль што нацыі, але за некалькі стагоддзяў яна практычна пераўтварылася у этнонім. Пасьля зьнішчэньня ВКЛ кааліцыяй захопнікаў з Масковіяй-Расеяй, зьнішчэньня ці выгнаньня з бацькаўшчыны літоўскай (літвінскай) кіруючай эліты, і маскоўскай агрэсіўнай асіміляцыйнай палітыкі , "просты" народ былога ВКЛ стаціў гістарычную памяць. Але ён захаваў набытую ў ВКЛ еднасьць пад новай, накінутай яму назвай "белоруссы", якая стала лічыцца ціпа "этнонімам".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31