Знайсці
05.12.2017 / 11:03РусŁacБел

Амаль увесь заробак беларусаў ідзе на прадукты, камунальныя паслугі, мабільнік і інтэрнэт

Сярэднестатыстычная беларуская сям'я зарабляе за месяц 1026,7 рубля, паведамляе TUT.BY са спасылкай на Белстат.

Лічбы заснаваныя на выбарачным абследаванні хатніх гаспадарак па падставе ўзроўню жыцця ў 3-м квартале.

Амаль усе гэтыя грошы беларусы трацяць.

Так, паводле статыстыкі, грашовыя выдаткі ў пераліку на адну сям'ю склалі 965,2 рубля на месяц. Значная частка гэтай сумы — спажывецкія выдаткі: прадукты, купля нейкіх тавараў і аплата паслуг. Усяго на спажывецкія выдаткі ідзе амаль 740 рублёў.

Астатнія грошы (прыкладна 227 рублёў) ідуць на назапашванне, куплю нерухомасці або валюты, а таксама падаткі і фінансавыя ўнёскі.

FINANCE.TUT.BY паглядзеў, як траціць грошы «сям'я са статыстыкі», ну а вы можаце параўнаць гэтыя лічбы са сваімі сем'ямі.

Спажывецкія выдаткі беларускіх сем'яў у 3-м квартале 2017 года
Выдаткі на:Сума ў рубляхДоля ў %
харчаванне296,140,1
алкаголь, тытунь21,42,9
вопратку, абутак59,88,1
рэчы асабістага карыстання17,72,4
рэчы хатняга ўжытку, бытавая тэхніка33,24,5
ЖКП43,65,9
медыцыну і аздараўленне8,91,2
адукацыю11,81,6
культуру, спорт, экскурсіі і г.д.19,22,6
грамадскі транспарт18,52,5
сувязь36,24,9

Як бачым, традыцыйна больш за ўсё грошай ідзе на прадукты — амаль 300 рублёў. Амаль 44 рублі ў 3-м квартале сярэдняя сям'я аддавала на аплату жыроўкі.

Што цікава, амаль такая ж сума — аплата паслуг сувязі. Па сутнасці, мабільнікі і інтэрнэт у беларусаў — гэта амаль як другая жыроўка.

Затое на транспарт ідзе ў 2 разы менш. Дарэчы, у параўнанні з 3-м кварталам мінулага года доля расходаў сярэднестатыстычнай сям'і на камуналку знізілася (была 6,1%), а на сувязь — павялічылася (было 4,7%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930