Знайсці
04.12.2017 / 23:146РусŁacБел

«Rzeczpospolita» ўзнагародзіла Прэміяй Гедройця мастака-беларуса Лёніка Тарасевіча

Журы Прэміі імя Ежы Гедройця прысудзіла сёлета дзве раўназначныя прэміі. Першы лаўрэат — Лявон (Лёнік) Тарасевіч, мастак, прафесар выяўленчага мастацтва, які на працягу многіх гадоў удзельнічаў у будаўніцтве прыязных адносін паміж Польшчай і Беларуссю, паведамляе «Rzeczpospolitа».

Лёнік Тарасевіч. Фота: facebook.com

Лёнік Тарасевіч быў узнагароджаны «За нястомную працу на агульнае дабро, за культываванне памяці пра гісторыю Вялікага княства Літоўскага, вялікі ўклад у прасоўванне Польшчы ў свеце як дзяржавы многіх народаў, культур і рэлігій».

Другі з лаўрэатаў — Анджэй Суліма Каміньскі — гісторык, прафесар Каталіцкага універсітэта Джорджтаўн у Вашынгтоне, які прапагандуе веды пра грамадзянскую супольнасць многіх народаў, што ўваходзілі ў склад Першай Рэчыпаспалітай да яе падзелаў трыма суседнімі імперыямі.

Ён атрымаў узнагароду «За імпульс і эфектыўнасць праекту «Аднаўленне забытай гісторыі», рэалізаванага ў духу Гедройця. Адмысловым дыпломам былі адзначаныя намаганні Чарльза Э. Мерыла-малодшага — амерыканскага пісьменніка, выкладчыка, але перш за ўсё філантропа, які падтрымліваў культурныя і адукацыйныя ініцыятывы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у асноўным у Польшчы, на працягу многіх гадоў.

Мерыл быў ўганараваны гэтай узнагародаю імя Ежы Гедройця «за агульную дзейнасць на карысць краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, — сказаў Багуслаў Хработа, галоўны рэдактар газеты« Rzeczpospolita» і старшыня Камітэту па прысуджэнні прэміі.

Фота: Jerzy Dudek, www.rp.pl

Ежы Гедройць — народжаны ў Мінску польскі публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura». Яшчэ ў часы СССР прытрымліваўся думкі, што для стабільнасці нашага кантынента патрэбнае існаванне незалежных Беларусі, Украіны і краін Балтыі. Прэмія ягонага імя ўручаецца з 2001 года.

Памятны знак прэміі імя Ежы Гедройця

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера