Знайсці
04.12.2017 / 17:3613РусŁacБел

Розніца ў заробках у Беларусі паміж найбяднейшымі і найбагацейшымі — у 8 разоў. А ў сярэднім — 841 рубель

Паводле дзяржаўных статыстыкаў, беларусы ў сярэднім зарабляюць 841 рубель. Пры гэтым аднак, заробкі найболей багатых спецыялістаў ажно ў 8 разоў большыя, чым у тых, хто зарабляе меней за ўсіх, паведамляе Tut.by.

Найболей за ўсіх па-ранейшаму зарабляюць спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнага забеспячэння. У кастрычніку сярэдні заробак у іх складаў 3516 рублёў.

Другое месца належыць працаўнікам сферы пасажырскага паветранага транспарта — 2566 рублёў. А трэцяе — у банкіраў і страхаўшчыкоў — 2047 рублёў. Першую дзясятку топ-заробкаў замыкаюць працаўнікі фірм тэлекамунікацыі з 1348 рублямі.

Дзясятка ж найменшых заробкаў за кастрычнік таксама традыцыйная: цырульнікі — 426 рублёў, працаўнікі сферы сацыяльных паслуг — 461 рубель, сфера культуры, музеяў і бібліятэк — 471 рубель.

Ненашмат болей зарабляюць прадстаўнікі творчых прафесій — 521, выхаваўцы, настаўнікі і выкладчыкі — 570, працаўнікі жывёлагадоўлі — 574, воднага транспарту — 586 і дробныя адміністратары — 607 рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ўключае падаходны падатак і абавязковы страхавы ўзнос працаўніка. Ўзносы працадаўцаў на сацыяльнае страхаванне работнікаў не ўключаюцца ў сярэднюю заработную плату.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930