Знайсці
04.12.2017 / 15:5310РусŁacБел

На Корсіцы перамагаюць прыхільнікі большай аўтаноміі і поўнай незалежнасці выспы

У першым туры рэгіянальных выбараў у Асамблею Корсікі 4 снежня перамагла кааліцыя «За Корсіку», якая аб’ядноўвае прыхільнікаў як большай аўтаноміі выспы ад мацерыковай Францыі, так і поўнай яе незалежнасці ад Парыжа, піша Радыё Свабода.

Згодна з папярэднімі вынікамі, альянс «За Корсіку» — які ствараюць партыя аўтанамістаў «Створым Корсіку» і партыя незалежнікаў «Вольная Корсіка» — атрымаў 45,36% галасоў. Другое месца з 15% галасоў занялі правыя, якія хочуць бачыць Корсіку ў якасці францускага рэгіёна.

«Пытанне незалежнасці сёння не стаіць на парадку дня. Мы хочам аўтаномнага статусу», — сказаў пасьля першага тура кіраўнік «Створым Корсіку» Жыль Сімеоні.

Кіраўнік «Вольнай Корсікі» Жан-Гі Талямоні, які мае мянушку «Карсіканскі Пучдэмон», заявіў, што незалежнасць Корсікі ад Францыі — пытанне «10—15 бліжэйшых гадоў».

Корсіка ў складзе Францыі мае статус «тэрытарыяльнай супольнасці» (collectivité territoriale), надзеленай пэўнымі прыкметамі аўтаномнасці, якіх не маюць іншыя рэгіёны краіны. У Асамблеі Корсікі засядае 51 дэпутат. Дэпутатаў выбiраюць на шэсць гадоў паводле прапарцыйнай выбарчай сістэмы. Калі нейкі выбарчы спіс набірае абсалютную большасць галасоў, выбары заканчваюцца на першым туры. Другі тур праводзіцца, калі ніводная палітычная сіла не набірае 50% галасоў. У другім туры пра падзел месцаў у Асамблеі вырашае звычайная большасць галасоў.

Другі тур рэгіянальных выбараў на Корсіцы пройдзе 10 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930