Знайсці
04.12.2017 / 12:276РусŁacБел

СК і ФБР затрымалі гамельчука — удзельніка міжнароднай хакерскай групоўкі

34-гадовага мужчыну падазраюць у продажы шкоднага праграмнага забеспячэння.

Акром таго, паводле звестак, затрыманы быў таксама адміністратарам форумаў, на якіх абмяркоўваліся пытанні здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у сферы высокіх тэхналогій.

У ходзе сумесных мерапрыемстваў СК, упраўлення «К» (якое займаецца раследаваннем кіберзлачынстваў) і ФБР удалося ідэнтыфікаваць асобу гэтага мужчыны. Ім аказаўся жыхар Гомельскай вобласці 1983 года нараджэння. Пасля гэтага супрацоўнікі ФБР ЗША ажыццявілі закупку ў беларуса шкоднаснага праграмнага забеспячэння. Зыходны код гэтай праграмы быў правераны спецыялістамі ў галіне інфармацыйнай бяспекі, якія далі заключэнне аб яго шкоднаснасці.

У ходзе следства таксама было ўстаноўлена, што мужчына дапамагаў сваім суразмоўцам у сетцы інтэрнэт у набыцці і абнаўленні шкоднаснага ПА, а таксама аказваў паслугі тэхпадтрымкі.

ПА з'яўлялася траянам, які запампоўваў на камп’ютар карыстальніка праграмы, з дапамогай якіх можна было сачыць за карыстальнікам, збіраць аб ім інфармацыю, атрымліваць доступ да ўсіх яго акаўнтаў і пароляў.

За кожную здзелку па продажы шкоднаснага праграмнага забеспячэння зламыснік атрымліваў 500 даляраў ЗША, за кожнае абнаўленне ПА - 10 даляраў. Колькасць эпізодаў незаконнай дзейнасці, а таксама даход, атрыманы ад яе, ўсталёўваюцца следчымі.

У канцы лістапада 2017 года праводзілася глабальная міжнародная аперацыя, падчас аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў былі выяўленыя прадаўцы, уладальнікі сервераў, а таксама асобы, якія актыўна выкарыстоўваюць гэтую праграму.

Пачаткам аперацыі паслужыла затрыманне беларуса на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Падчас агляду кампутарнай тэхнікі следчымі і супрацоўнікамі Упраўлення «К» атрыманы прамыя доказы здзяйснення затрыманым злачынстваў і яго прыналежнасці да міжнароднай кіберзлачыннай групоўцы, паведамляюць следчыя.

Затрыманаму пагражае да 10 гадоў. Паведамляецца, што ён дае паказанні і супрацоўнічае са следствам.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930