Знайсці
04.12.2017 / 11:223РусŁacБел

Праваўладальнікі «Зорных войнаў» забаранілі паказваць фільм загадзя

Кінакарціна «Зорныя войны: Апошнія джэдаі» не будзе паказана 13 снежня ў кінатэатрах Мінска — перадпаказ апошняй зорнай франшызы адменены. Паводле рашэння праваўладальніка паказы «Зорных войнаў» забароненыя да 09.00 14 снежня 2017 года, паведамілі ва УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама.

Першыя паказы адбудуцца 14 снежня (чацвер) з 9:00. Такое рашэнне было прынята студыяй-праваўладальнікам.

- Для тых, хто ўжо набыў квіткі, ёсць магчымасць абмяняць іх на квіткі з іншым часам і датай, або здаць квіткі ў касах кінатэатраў, — растлумачылі Tut.by ва УП «Кінавідэапракат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031