Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2017 / 09:59 37

Прэзідэнцкі рэйтынг Навальнага ў Расіі складае 3% — сацыёлагі

Павялічыць выяву

kommersant.ru

Калі б выбары адбыліся сёння, Пуцін набраў бы 67% галасоў. Усе апаненты Уладзіміра Пуціна разам набралі б 25% галасоў, яшчэ 8% не вызначыліся, за каго галасаваць.

Такі вынік дало сацыялагічнае апытанне, праведзенае кампаніяй «Ромір», эксклюзіўным прадстаўніком Gallup International у Расіі і СНД.

Другое месца па папулярнасці пасля Пуціна займае Уладзімір Жырыноўскі, даўні спарынг-партнёр прэзідэнтаў Расіі і старшыня псеўдаапазіцыйнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі. У яго 8% галасоў.

На трэцім месцы — іншы спарынг-партнёр і кіраўнік іншай псеўдаапазіцыйнай, Камуністычнай партыі, Генадзій Зюганаў з 7%.

Антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны мае падтрымку 3% выбарцаў. Яшчэ 2% гатовыя галасаваць за ліберала Рыгора Яўлінскага. Столькі сама дэкларуюць падтрымку Ксеніі Сабчак, але яна ж мае і найбольшы негатыўны рэйтынг спасярод усіх кандыдатаў — 64%. У Навальнага антырэйтынг складае 33%, па ім ён на другім месцы.

Выбары ў Расіі адбудуцца 18 сакавіка 2018 года. 

Сяргей Гезгала

0
Olka / адказаць
05.12.2017 / 20:20
Satan, для кого вы тут пишите про  "манифистации" из 200-250 человек? Прям как пропагандист из бт! Те, кто выходит на улицы под дубинки, задержания, суды, гигантские штрафы - это герои. А сколько людей с ними солидарны никто и не считал. 
0
\ / адказаць
05.12.2017 / 21:43
Olka, гэтыя людзі, канешне, дастойныя павагі. У адрозненні ад тых, хто тыя 200 чалавек пад тыя дубінкі выводзіць. Навошта? Абнавіць базу дадзеных КДБ? Паказаць апалітычным гараджанам наколькі шмат(не) людзей выходзіць пратэставаць? Ад цяперашніх мітынгаў больш шкоды для дэмакратычнага руху, чым карысці. А вось для рэжыму і праўладных прапагандыстаў наадварот. Цяпер яны могуць казаць пра тое, наколькі мала людзей падтрымліваюць дэмакратызацыю і паказваць рэальную сітуацыю на мітынгах. Я не пра тое, што не трэба нічога рабіць. Як раз наадварот. Найпрасцей проста заклікаць людзей выходзіць на плошчу. Цяжэй працаваць з насельніцтвам і павялічваць колькасць прыхільнікаў.
1
дед Мазай / адказаць
05.12.2017 / 22:30
правдолюб, кали кончыу лузгаць, дык  убяры свае смецце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30