Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2017 / 13:11 42

Каб выканаць загад пра заробак 1000 рублёў, работнікаў прымушаюць браць адгулы за свой кошт 

Павялічыць выяву

«Наша Ніва» атрымала такі ліст з Бабруйска:

«З нагоды апошніх падзей наконт дасягнення сярэднемесячнага заробку у 1000 рублей у снежні. Хочацца распавесці, як вырашаюць кіраўнікі прадпрыемства ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» гэтае пытанне.

На прадпрыемстве ідзе вусны загад з боку непасрэдных кіраўнікоў пра неабходнасць напісаць заяву на адгул на 8—10 дзён за свой кошт. Пры гэтым працоўныя абавязаны заставацца на сваіх працоўных месцах і працаваць як ні ў чым не бывала. Складаюцца графікі, хто павінен «сысці ў адгул» у які дзень, каб пасля не ўзнікла блытаніны.

Незадаволеным і тым, хто адмаўляецца пісаць заявы, прапануюць адразу прайсці да дырэктара для вырашэння пытанняў.

Пры гэтым абяцаюць, што заробак за снежань застанецца на ранейшым узроўні. Г.зн. па дакументах чалавек за месяц адпрацаваў з дваццаці рабочых дзён толькі 10, але зарплату ён атрымаў як і раней, за цэлы месяц. Адпаведна, потым сярэднюю зарплату палічаць, зыходзячы ўжо з поўных працоўных дзён за месяц. І яна ўжо будзе перавышаць абяцаныя 1000 рублёў, але, на жаль, толькі на паперы».

Ад рэдактара

Аналагічную інфармацыю мы атрымалі ад супрацоўнікаў Беларускай чыгункі. Стан іх прадпрыемства таксама не дазваляў дасягнуць рэальнага заробку 1000 рублёў, таму і ў іх работнікаў прымушалі пісаць заявы пра адпачынак «за свой кошт» на частку дзён, каб дацягнуць дэклараваны заробак да загаданага. І людзі пішуць, бо баяцца звальнення.

«Наша Ніва» на працягу трох дзён намагалася звязацца з кіраўніцтвам «Бабруйскаграмаша», але нам усе дні казалі, што дырэктара і яго намесніка па эканамічных пытаннях няма на працы.

Даслаў чытач з Бабруйска; ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

0
Вiталь / адказаць
13.12.2017 / 18:29
Вiдаць кiраунiцтва узяло адгул за свой кошт на 8-9 дзён )))
1
сучасны гicторык / адказаць
14.12.2017 / 00:20
Часнiкi , яшчэ горш лютуюць , што тыя Наугароцкiя баяры - народ цярпялiвы , не хоча на сваiх плячах у рай iх звесцi ... Вось такая несастыкоука ... Хутка канiкулы капiталicтычныя пачнуцца - для дэрактароу белалусау i iх мнагалiкай раднi-сьвiты шыкоуныя туры у цёплыя краiны , да каранёу , для абырыгенау, яшчэ адна зiма icпыту - два тры месяцы без грошай . Трымайцесь крэпка адзiн аднога, Беларусы, паважайце i любiце, не хайце i не зняважайце , а падтрымлiвайце - ня усё ж жыццё завiруха ....
0
Илля / адказаць
17.12.2017 / 21:37
ну так и бойцеся и далей як не хочаце у пракуратуру звяртацца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31