Знайсці
02.12.2017 / 17:4231РусŁacБел

У Мінску каля ГЦ «Замак» на пераходзе грузавік пратараніў пешаходаў

2 снежня каля 16.30 на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтра ў Мінску «Замак» грузавы аўтамабіль пратараніў пешаходаў на пераходзе. Загінула дзяўчынка, яшчэ некалькі чалавек атрымалі траўмы.

Пацярпелых некалькі — у бальніцу дастаўлены чатыры чалавекі. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, піша Tut.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавы аўтамабіль пратараніў пешаходаў, калі яны пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

«Грузавы аўтамабіль ЗІЛ рухаўся з боку вуліцы Сапёраў і ўчыніў наезд на пешаходаў, якія пераходзілі дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Па словах кіроўцы, пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу ён выявіў, што ў яго адмовілі тармазы. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца ЗіІЛа цвярозы. 11-гадовая дзяўчынка загінула ад атрыманых траўмаў, чацвёра пешаходаў атрымалі раненні, у тым ліку — 7-гадовае дзіця», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера