Знайсці
02.12.2017 / 13:5735РусŁacБел

Архірэйскі сабор РПЦ прыняў пасланне аб небяспецы рэвалюцый

ria.ru

Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы прыняў пасланне ўсім праваслаўным пра тое, што рэвалюцыйныя настроі, спароджаныя палітычнымі правакацыямі, з'яўляюцца кепскімі для людзей.

«Без бога ніякае дзяржаўнае ці грамадскае будаўніцтва не прывядзе да дабрабыту. Гісторыя паказала, што згубнымі для дзяржаў і кепскімі для людзей з'яўляюцца рэвалюцыйныя настроі, спароджаныя палітычнымі правакацыямі, у тым ліку якія выкарыстоўваюць запыт на сацыяльную справядлівасць», - гаворыцца ў пасланні.

Таксама ў заяве адзначаецца, што прадстаўнікам усіх слаёў грамадства трэба прыкласці намаганні, каб пазбегнуць паўтарэння памылак, якія ў мінулым стагоддзі прывялі да пакутаў і смерці мноства людзей і да разбурэння дзяржаўнасці.

Раней РПЦ афіцыйна забараніла аднаполыя шлюбы і шлюбы з ерэтыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930