Знайсці
02.12.2017 / 13:4222РусŁacБел

Міністарка працы пра заробкі ў Мінску: Нехта зарабляе 300 рублёў, а нехта 4 тысячы

Фота Ірыны Арахоўскай

Пра гэта заявіла сёння ў час прамой тэлефоннай лініі міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч, піша БелТА.

«Пытанне правільна ставіць так: заробак трэба зарабіць, у любой галіне — прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль і гэтак далей, — сказала Ірына Касцевіч. — І мы павінны разумець, што ў залежнасці ад фінансавага стану прадпрыемства або галіны ў кожнага канкрэтнага чалавека зарплата будзе рознай. Задача стаіць аб сярэдняй заработнай плаце па краіне ў Br1000 ў снежні. і гэта для пачатку. Але будзе дыферэнцыяцыя ў разрэзе галін і абласцей».

Міністр адзначыла, што горад Мінск, напрыклад, ужо мае сярэдні ўзровень заробку 1151 рубель (на кастрычнік гэтага года). «Але мы ж разумеем, што нехта пры гэтым мае зарплату 300 рублёў, а нехта 4 тысячы», — падсумавала Ірына Касцевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера